Юзаф Зянковіч
Юзаф Зянковіч (польск.: Józef Zieńkowicz (Zienkowicz)) — шляхціц, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў.
Юзаф Зянковіч | |
---|---|
Род войскаў | кавалерыя |
Гады службы | 1831 |
Званне | маёр (вышэйшае) |
Камандаваў | партызанскі атрад, атрады рэгулярнай арміі |
Бітвы/войны | Паўстанне 1830—1831 гадоў: вызваленне Ашмяны, іншыя |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьБыў земскім уладальнікам з Ашмянскага павета[1]. Быў адным з ініцыятараў і ўдзельнікам паўстанчага чыну ў Ашмянах[1][2]. Арганізаваў і кіраваў конным атрадам ашмянскага апалчэння, які выставіў сваім коштам граф Караль Пшаздзецкі; атрад адзначаўся мундзірамі, на якіх былі пашыты белыя рэбры і чарапы[1][3]. Пасля далучыўся да рэгулярнай арміі і перайшоў шлях да Варшавы[1]. Быў абраны дэпутатам паўстанчага сойма[1].
Узнагароды
правіцьБыў узнагароджаны Залатым Крыжам ордэна Virtuti Militari[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е За вольнасць і веру. Ігнацій Клюкоўскі і яго ўспаміны аб падзеях паўстання 1830—1831 гадоў: На польскай і беларускай мовах / Уклад., перакл., камент. В. В. Гарбачова. — Мінск: Лімарыус, 2007. (фрагмент)
- ↑ Powstanie powiatu oszmiańskiego. Z notatek Klukowskiego, (w:) Zbiór pamiętników o powstaniu Litwy w r. 1831 układany przez Felixa Wrotnowskiego, Paryż 1835 w Księgarni Polskiej, s. 231. (лікавая версія) (польск.)
- ↑ Powstanie powiatu oszmiańskiego. Z notatek Klukowskiego, (w:) Zbiór pamiętników o powstaniu Litwy w r. 1831 układany przez Felixa Wrotnowskiego, Paryż 1835 w Księgarni Polskiej, s. 235. (лікавая версія) (польск.)