Адам Ежы Чартарыйскі
Адам Ежы (Адам Юрый) Чартары́йскі (14 студзеня 1770, Варшава — 15 ліпеня 1861) — польскі і расійскі дзяржаўны дзеяч, пісьменнік. У сваіх справах намагаўся аднавіць Рэч Паспалітую ў межах 1772 г.
Адам Ежы Чартарыйскі Adam Jerzy Czartoryski | ||
![]() | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
1804 — 1806 | ||
Дзейнасць | дыпламат, перакладчык, драматург, паэт, палітык, пісьменнік, ваенны | |
Нараджэнне | 14 студзеня 1770[1][2][…]
| |
Смерць | 15 ліпеня 1861[1][2][…] (91 год) | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Род Чартарыйскіх | |
Бацька | Адам Казімір Чартарыйскі | |
Маці | Ізабела з Флемінгаў | |
Жонка | Ганна Сафія з Сапегаў[d] | |
Дзеці | Уладзіслаў Чартарыйскі, Witold Czartoryski[d] і Izabella Elżbieta Działyńska[d] | |
Узнагароды | ||
БіяграфіяПравіць
Паходзіў з роду князёў Чартарыйскіх, сын Адама Казіміра.
Атрымаў выдатную адукацыю (сярод яго настаўнікаў былі паэты Ф. Карпінскі, Ф. Князьнін). Падарожнічаў па Чэхіі, Германіі, Францыі, Англіі, Шатландыі.
Удэельнічаў у абарончай вайне супраць Расіі (1792), потым эмігрыраваў. Каб захаваць маёнткі ад канфіскацыі расійскімі ўладамі, Чартарыйскія былі вымушаны паслаць у Пецярбург Адама Юрыя і яго брата Канстанціна Адама як заложнікаў. Быў запісаны ў конна-гвардзейскі полк, у 1796 стаў камер-юнкерам і ад’ютантам вялікага князя Аляксандра Паўлавіча (будучы імператар Аляксандр I), э якім пасябраваў. У 1799 прызначаны пасланнікам у Сардзінію. Пасля ўступлення на трон Аляксандра I (1801) выкліканы ў Пецярбург і стаў адным з бліжэйшых дарадцаў імператара. 3 1802 таварыш міністра, у 1804—06 міністр замежных спраў. Як куратар Віленскай навучальнай акругі (1803—24) заахвочваў стварэнне сеткі польскамоўных школ — асяродка выхавання моладзі ў польскім патрыятычным духу.
Ідэйны натхняльнік 3-й антыфранцузскай кааліцыі, распрацаваў яе палітычную канцэпцыю. Дзякуючы яму Расія заключыла саюз з Аўстрыяй і абвясціла вайну Напалеону I (1805). Склаў план пасляваеннай перабудовы Еўропы, які прадугледжваў аднаўленне Рэчы Паспалітай у палітыка-дынастычнай уніі з Расійскай Імперыяй. На аўдыенцыі 5(17).4.1810 выклаў план адраджэння Вялікага Княства Літоўскага. Выступаў супраць неадкладнай рэалізацыі плана Агінскага (1811), адмоўна ставіўся да «літоўскіх» планаў цара.
У час вайны 1812 выехаў у Карлсбад, потым у Вену. У лістах да Аляксандра I прапаноўваў аднавіць Польскае каралеўства і ВКЛ у іх старажытных межах, з мадыфікаванай Канстытуцыяй 3 мая (1791), Статутам ВКЛ, 100-тысячным войскам. Пасля разгрому Напалеона і заняцця расійскім войскам Варшаўскага княства ўдзельнічаў у арганізацыі там новай адміністрацыі. Дарадца імператара Аляксандра I па польскім пытанні на Венскім кангрэсе, рэдактар Канстытуцыі Каралеўства Польскага. Атрымаў пасаду сенатара-ваяводы і члена Адміністрацыйнай рады ў Варшаве.
Карыстаючыся блізкасцю да імператара, у 1823 паспрабаваў умяшацца ў справу зняволеных філаматаў. Не дамогшыся вынікаў, падаў у адстаўку з пасады куратара Віленскай навучальнай акругі. Пасля смерці Аляксандра I (1825) адзін з лідараў легальнай кансерватыўнай апазіцыі супраць антыпольскай палітыкі Мікалая I.
Падчас Паўстання 1830—1831 гадоў узначаліў Нацыянальны ўрад узначальваў Сенат і кансерватыўны Нацыянальны ўрад у Варшаве, перашкаджаў правядзенню сацыяльных і палітычных пераўтварэнняў. Пасля серыі ваенных няўдач лічыў немэтазгодным працягваць баявыя дзеянні супраць Расіі, а раіў дамагацца захавання ў Каралеўстве Польскім канстытуцыйных свабод пад скіпетрам Габсбургаў, Гогенцолернаў і нават Раманавых шляхам дыпламатычных дэмаршаў да заходнееўрапейскіх краін.
З 1831 ў эміграцыі. Спачатку эмігрыраваў у Англію, пасля ў Францыю. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены княжацкага тытула і дваранскай годнасці ў Расійскай Імперыі. Яго парыжская рэзідэнцыя («Атэль Ламбер»), стала цэнтрам канспіратыўнай дзейнасці кансерватыўна-манархічнай плыні польскай палітычнай эміграцыі. Развіваў праграму аднаўлення незалежнай Рэчы Паспалітай пры падтрымцы заходнееўрапейскіх дзяржаў, аднак быў праціўнікам самастойнага польскага нацыянальна-вызваленчага руху і рэвалюцыйных пераўтварэнняў. Развіваў ідэі славянскага федэралізму (без Расіі). Наладзіў сувязі з каўказскімі горцамі, румынамі, сербамі, Турцьый, выступаў за дзяржаўную незалежнасць балканскіх народаў ад Турцыі, Аўстрыі і Расіі. Падтрымліваў рэвалюцыйныя рухі 1848—49 у еўрапейскіх дзяржавах. Мецэнат літаратуры і навукі, у эміграцыі арганізаваў літаратурнае, навуковае, педагагічнае, дабрачыннае таварыствы. Аўтар палітычных і публіцыстычных твораў, успамінаў, навуковых даследаванняў, вершаў.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Adam Jerzy Czartoryski // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Adam Jerzy Czartoryski // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118523171 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
ЛітаратураПравіць
- Ерашэвіч А. Чартарыйскі // ЭГБ у 6 т. Т. 6. Кн. II. Мн., 2003.
- Мемуары Князя Адама Чарторижского и его переписка с императором Александром I. Т. 1—2. М., 1912—13.
- Handelsman M. Adam Czartoryski. T. 1—3. Warszawa. 1948—50.
- Kukiel M. Książe Adam. Warszawa, 1993.
- Skowronek J. Adam Jerzy Czartoryski. Warszawa. 1994.
- Dziewanowski M. K. Książe wielkich nadziei: Biografia księcia Adama Jerzego Czartoiyskiego. Wrocław, 1998.
Папярэднік: Аляксандр Раманавіч Варанцоў |
Міністр замежных спраў Расійскай імперыі 1804 — 1806 |
Пераемнік: Андрэй Якаўлевіч Будберг |