Алаіз Яновіч
Алаіз Яновіч (1792, Завоссе ці Навагрудак — 1849, Францыя) — польскі і літоўскі ваенны дзеяч, шляхціч герба Радван.
Алаіз Яновіч | |
---|---|
![]() Алаіз Яновіч у парадным мундзіры ў час паўстання 1830-1831 гадоў. Мастак невядомы | |
![]() | |
Перыяд жыцця | 1792-1849 |
Дата нараджэння | 1792 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 ліпеня 1849 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род войскаў | Кавалерыя |
Гады службы | 1812-1831 |
Званне | Палкоўнік |
Камандаваў | 13-ы літоўскі ўланскі полк |
Узнагароды і званні |
![]() ![]() |
У адстаўцы | 1831 |
Біяграфія правіць
Аб раннім жыцці Алаіза малавядома.
У 1812 годзе падчас руска-французкай вайны годзе ва ўзросце 20 год паступіў у войска Вялікага Княства Літоўскага. У якім палку апынуўся малады жаўнер дакладна невядома, але сыходзячы з таго, што службу на баку Напалеона ён скончыў у т.зв. дацкім корпусе Шарля Лаллемана, можна казаць, што гэта быў 17-ы ці 19-ы ўланскі полк.
Пасля вайны літоўская частка корпуса папала пад дараванне цара Аляксандра і накіравалася ў Польшчу. У 1814 годзе Яновіч паступіў у 3-ці ўланскі полк Каралеўства Польскага, дзе служыў да 1830 года ў званні падпалкоўніка.
Падчас паўстання 1830—1831 гадоў перайшоў на бок інсургентаў і служыў у корпусе генерала Генрыка Дэмбінскага, стаў на чале 13-га літоўскага палка ўлан. У сувязі з задушэннем паўстання, разам з генералам Мацеем Рыбінскім і сваім падроздзелам адыйшоў у Прусію, дзе быў інтерніраваны. Неўзабаве іміграваў у Францыю.
З 1837 года сябра саюза польскай эміграцыі.
За ўдзел у паўстанні ўзнагароджаны Залатым (16 сакавіка 1831 года) і Рыцарскім крыжамі Virtuti Militari (17 верасня 1831 года), граматай «За заслугі перад Айчынай».
Памёр у 1849, пахаваны на могілках Манматр.
Літаратура правіць
- Polacy pochowani na cmentarzu Montmartre oraz Saint-Vincent i Batignolles w Paryżu, praca zbiorowa pod red. Andrzeja Biernata i Sławomira Górzyńskiego, Warszawa 1999
- Die Polen und die Polinnen der Revolution vom 29. November 1830. Stuttgart : E. Schweizerbart, 1837