Завоссе
Заво́ссе[1] (трансліт.: Zavossie, руск.: Заосье) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 24 км на поўнач ад Баранавічаў, за 3 км ад вёскі выток Шчары. Насельніцтва 26 жыхароў, 16 гаспадарак (2005).
Вёска
Завоссе
| ||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ Завоссі быў двор і фальварак сям'і Міцкевічаў. Лічыцца, што ў гэтым двары ў 1798 годзе нарадзіўся паэт Адам Міцкевіч [2][3] (у метрыцы не пазначана месца нараджэння).
У 1806 годзе маёнтак перайшоў да Стыпулкоўскіх, у 1831 годзе канфіскаваны ўрадам Расійскай імперыі за ўдзел Люцыяна Стыпулкоўскага ў паўстанні 1830-1831 гадоў.
Паводле перапісу 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1909 годзе—вёска, 2 маёнткі і фальварак[4].
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета[4]. У 1927 годзе польскім войскам у Завоссі ўсталяваны абеліск у гонар Адама Міцкевіча.
З 1939 года ў БССР, былі 2 вёскі з назвай Завоссе. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 -- Брэсцкай вобласці, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне[4].
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 4 вяскоўцы[4].
У 1996 годзе двор і прылеглыя тэрыторыі рэканструяваны.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Мядзеневіцкага сельсавета[5].
Насельніцтва
правіцьСлавутасці
правіць- Сядзіба Міцкевічаў (XVIII стагоддзе, 1993—1998 гады) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 13Г000056.
- Помнік Адаму Міцкевічу (1927—1998)[6].
Вядомыя асобы
правіць- Аляксандр Міцкевіч (1801—1871) — юрыст, прафесар права. Малодшы брат паэта Адама Міцкевіча.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Mickiewicz Adam Bernard Архівавана 20 верасня 2011. (у:) Internetowa encyklopedia PWN (польск.)
- ↑ Ksawery Pruszyński, Opowieść o Mickiewiczu, Spółdzielnia Wydawnicza «Czytelnik», Warszawa 1998, ss. 7-8. (польск.)
- ↑ а б в г Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
- ↑ РЕШЕНИЕ БРЕСТСКОГО ОБЛАСТНОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ июня 2013 г. № 286 Об изменениях в административно- территориальном устройстве Барановичского района Брестской области
- ↑ Куды зьнік абэліск Міцкевічу ў Завосьсі?
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Завоссе
- Завоссе на Radzima.org