Аляксандр Міцкевіч

брат Адама

Аляксандр Юльян Міцкевіч (11 жніўня 1801, х. Завоссе, Гродзенская губерня — 1871, Гродзенская губерня) — юрыст, прафесар права. Малодшы брат паэта Адама Міцкевіча.

Аляксандр Міцкевіч
Дата нараджэння 11 жніўня 1801(1801-08-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лістапада 1871(1871-11-16) (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Мікалай Міцкевіч[d]
Маці Барбара з Маеўскіх[d]
Жонка Тэрэза Тараевіч[d]
Дзеці Марыя Аляксандраўна Міцкевіч[d] і Францішак Міцкевіч (1833-1873)
Род дзейнасці юрыст
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Пачатковую адукацыю атрымаў у Навагрудскай дамініканскай школе.

У 1823 годзе з адзнакай закончыў юрыдычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. У час студэнцтва актыўна дзейнічаў у таварыстве філарэтаў, за што быў арыштаваны і ў лістападзе 1823 года — красавіку 1824 года адбываў зняволенне ў кляштары францысканцаў у Вільні. Адзін год працаваў у канцылярыі лясных спраў Валынскай губерні.

У 1825 годзе ўдасканальваў юрыдычную адукацыю ў Пецярбургскім і Маскоўскім універсітэтах, дзе быў узнагароджаны як лепшы студэнт і ў 1826 годзе атрымаў званне «Магістр заканадаўчага і царкоўнага права».

Шэсць гадоў быў выкладчыкам рымскага і літоўска-польскага права ў Крамянецкім ліцэі (Украіна).

У год адкрыцця Кіеўскага ўніверсітэта Святога Уладзіміра абраны членам навуковай рады і прафесарам рымскага права ўніверсітэта.

Са студзеня 1838 года — прафесар і дэкан юрыдычнага факультэта Харкаўскага ўніверсітэта. У жніўні 1858 года сышоў на пенсію і, вярнуўшыся ў родныя краі, набыў невялікі маёнтак Губерня пад Кобрынам, дзе пражыў больш 10 гадоў.

Тут ён працягваў займацца гісторыка-літаратурнай дзейнасцю. У перапынках паміж гаспадарчымі справамі рыхтаваў да друку навуковыя працы «Энцыклапедыя права» і «Курс рымскага права». Выдаў у Варшаве вучэбны дапаможнік па «Літоўскім Статуце» — «Пра ўплыў рымскага права на літоўска-польскае і расійскае заканадаўства». Публікаваў артыкулы «Пра побыт і этнаграфію сялян Кобрынскага павета».

За гады жыцця на Кобрыншчыне сям’ю Міцкевічаў неаднойчы наведвалі пляменнікі — дзеці Адама Міцкевіча — Уладзіслаў (упершыню наведаў Кобрын у 1861), Марыя (у 1862), пазней — Юзаф.

Аляксандр Міхайлавіч перажыў свайго старэйшага брата Адама на 16 гадоў. Высока цаніў яго як паэта. Сабраў велізарную бібліятэку ў памяць брата і перадаў у Кобрынскі хрысціянскі храм і Варшаўскую Акадэмію навук. Публікаваў артыкулы «Пра побыт і этнаграфіі сялян Кобрынскага павета».

 
Магіла Аляксандра Міцкевіча на кобрынскіх могілках

Памёр Аляксандр Міхайлавіч Міцкевіч 16 лістапада 1871 года і пахаваны на старых кобрынскіх могілках каля Петра-Паўлаўскай царквы.

Ушанаванне памяці правіць

Захаваўся помнік на сямейнай магіле Міцкевічаў, дзе пахаваны Аляксандр, яго жонка Тэрэза і сын Францішак. Помнік уяўляе сабой вертыкальную кампазіцыю з фігурай анёла з крыжам, абвітым кляновай галінкай. Статуя выраблена па праекце Андрэя Прушынскага з Варшавы.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Мііцкевіч Юльян Аляксандр // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 489—490.
  • Міцкевіч Юльян Аляксандр // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1999. — Т. 5. — С. 218.
  • Міцкевіч Юльян Аляксандр // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 64. — (Лёсам звязаны з Кобрыншчынай).
  • Міцкевіч Юльян Аляксандр // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2017. — С. 102—104.
  • Помнік на магіле сям’і Міцкевічаў каля Петрапаўлаўскай царквы // Захавальнікі гісторыі роднага краю : турыстычна-бібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. :
  • С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2016. -С. 152—153 : каляр. фота.
  • 215 гадоў з дня нараджэння Ю. А. Міцкевіча (1801) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016—2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 14.
  • Денисюк, О. Александру Мицкевичу 210 лет / Ольга Денисюк // Кобрин-информ. — 2012. — 5 января. — C. 6.
  • В 2011 году исполнилось 210 лет со дня рождения человека, чьё имя связано с историей Кобрина.
  • Шевченко, А. Памятник Александру Мицкевичу в Кобрине / Алла Шевченко // Кобрин-информ. — 2007. — 19 апреля. — С. 14.
  • Агеявец, А. М. Маршрутны ліст экскурсійнай паездкі па славутых мясцінах Адама Міцкевіча / А. М. Агеявец // Народная асвета. — 2005. — № 11. — С. 68.
  • Адзін з маршрутаў — г. Кобрын, помнік брату пісьменніка — Ю. А. Міцкевічу.
  • Климец, М. Младший брат Адама Мицкевича / Михаил Климец // Заря. — 2002. — 9 апреля.
  • А. М. Мицкевич прожил на Кобринщине более 10 лет.
  • Сущук, А. Сближение литератур — сближение народов / А. Сущук // Кобрынск веснік. — 1997. — 6 снежня. — С. 2.
  • Упоминается брат Адама Мицкевича — А. Мицкевич, живший в Кобрине.