Францішак Міцкевіч
Францішак Міцке́віч (польск.: Franciszek Mickiewicz; 1833 — 6 лютага 1873, Кобрын, Кобрынскі павет, Гродзенская губерня — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, пляменнік Адама Міцкевіча.
Францішак Міцкевіч | |
---|---|
Franciszek Mickiewicz | |
| |
| |
Нараджэнне | 1833 |
Смерць |
6 лютага 1873 |
Месца пахавання | |
Род | Міцкевічы[d] |
Бацька | Аляксандр Міцкевіч |
Маці | Тэрэза Тараевіч[d] |
Жонка | Антаніна Касцюшка[d] |
Дзеці | Адам Міхал Міцкевіч, Марыя Міцкевіч |
Веравызнанне | рыма-каталік |
Бітвы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і прафесара Кіеўскага ўніверсітэта Аляксандра Міцкевіча, якім быў братам Адама Міцкевіча, і Тэрэзы Тараевіч. Меў родную сястру Марыю Свянціцкую, якая была замужам за знакамітым урачом Зыгмунтам Свянціцкім. У 1859 годзе бацькі вяртаюцца ў Беларусь, дзе набылі ён выкупіў невялікі маёнтак Губерня пад Кобрынам. Там праз некаторы час Францішак Міцкевіч пазнаёміўся з Рамуальдам Траўгутам, якому ў лютым 1860 года дзед Віталь Шуйскі пакінуў у спадчыну невялікі маёнтак у Востраве (цяпер Астроўе), што ля Кобрына[1].
У 1863 г. таемна далучыўся да паўстання 1863—1864 гадоў, быў агентам Рамуальда Траўгута. Пасля паражэння паўстання пабраўся шлюбам з удавой Рамуальда Траўгута, унучатай пляменніцай Тадэвуша Касцюшкі[2] Антанінай Касцюшка.
Захаваўся помнік на сямейнай магіле Міцкевічаў у Кобрыне, дзе пахаваны Францішак, яго бацька і маці. Помнік уяўляе сабой вертыкальную кампазіцыю з фігурай анёла з крыжам, абвітым кляновай галінкай. Статуя была выраблена па праекце Андрэя Прушынскага з Варшавы.
Зноскі
- ↑ Там Траўгут знаёміцца з Антанінай Касцюшкоўнай (Antonine Kosciuszkowne), дачкой Аляксандра Касцюшкі, які быў родным пляменнікам Тадэвуша Касцюшкі і каб забяспечыць двух малых яе дачок, бярэ Антаніну сабе ў жонкі. Шлюб адбыўся 13 чэрвеня 1862 года.
- ↑ Бацька Антаніны - Аляксандр быў сынам Юзафа Тамаша Касцьшкі, роднага брата Тадэвуша.