Марыя Гэлена Гарэцкая з Міцкевічаў (польск.: Maria Helena Gorecka; 7 верасня 1835, Парыж — 26 лістапада 1922, Парыж) — перакладчыца і аўтар успамінаў, грамадская дзяячка, філантропка.

Марыя Гарэцкая
Род дзейнасці перакладчыца, мемуарыстка, філантроп, публіцыстка, пісьменніца
Дата нараджэння 7 верасня 1835(1835-09-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 лістапада 1922(1922-11-26) (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Адам Міцкевіч
Маці Цэліна Шыманоўская[d]
Муж Тадэвуш Гарэцкі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Найстарэшая з дзяцей Адама Міцкевіча і Цэліны Міцкевіч, сястра Уладзіслава.

Восенню 1855 года скончыла курсы гувернантак. Адхіліўшы прапанову аб шлюбе ад сакратара Адама Міцкевіча, Армана Леві, 7 лістапада 1857 г. выйшла замуж за мастака Тадэвуша Гарэцкага. У іх было чацвёра дзяцей: Адам, Людвік (1863—1936) лекар, Цэліна і Гэлена. Адам і Цэліна памерлі маладымі, Гэлена (1861—1884) выйшла замуж за Юзафа Модлінскага з Кшывасондза ў Куявах.

Была аўтарам перакладаў на французскую мову і кніг «Успаміны пра Адама Міцкевіча, расказаныя наймалодшаму брату» (польск.: Wspomnienie o Adamie Mickiewiczu, opowiedziane najmłodszemu bratu)[1].

Была пахавана на могілках у Манмарансі.

Бібліяграфія

правіць
  • Ewa Kossak, Rodzina M. Warszawa 1991
  • Polski Słownik Biograficzny, tom VIII, wyd. 1959—1960 s. 305

Зноскі

правіць
  1. Maria Gorecka, Wspomnienia o Adamie Mickiewiczu opowiedziane najmłodszemu bratu, Warszawa: Redakcya Kroniki Rodzinnéj, 1875.

Спасылкі

правіць