Свята-Петра-Паўлаўская царква (Кобрын)

Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у г. Кобрын. Помнік драўлянага дойлідства.

Праваслаўны храм
Свята-Петра-Паўлаўская царква
52°12′47″ пн. ш. 24°22′32″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Кобрын
Канфесія БПЦ
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Благачынне Кобрынскае
Архітэктурны стыль драўлянае дойлідства з элементамі мадэрну
Першае згадванне 1465
Будаўніцтва

пачатак XX стагоддзя — пачатак

XX стагоддзя
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000394шыфр 112Г000394
Вышыня 5,25 м
Матэрыял драўніна
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Упершыню згадваецца ў 1465 годзе. Спачатку знаходзілася ў цэнтры Кобрына на Базарнай плошчы. Адзначана ў «люстрацыі» 1563 г. каралеўскага рэвізора Дзмітрыя Сапегі і на плане горада 1798 г. У пачатку 1800 года яе наведваў А. В. Сувораў, дом якога знаходзіўся паблізу. З 1847 г. святаром тут быў царкоўны дзеяч, гісторык А. М. Кульчыцкі. З-за аварыйнага стану і небяспекі разбурэння ў 1857 г. закрыта. У 1862 г. перабудавана паводле праекта архітэктурнага памочніка Вендэнбаума.

Да 100-годдзя гадавіны смерці Суворава ў 1900 годзе было прынята рашэнне на месцы гэтай царквы пабудаваць цагляны храм, на які збіраліся ахвяраванні па ўсёй краіне. У сувязі з гэтым старая царква была ў 1913 г. перанесена на могілкі (сучасная вуліца Першамайская), і перабудавана. Да Першай сусветнай вайны быў закладзены падмурак новай царквы і сабраны будаўнічы матэрыял, але будаўніцтву храма перашкодзіла акупацыя Кобрына немцамі ў 1915 годзе.

Архітэктура

правіць

Царква (даўжыня 25 м, шырыня 19,4 м, вышыня 5,25 м) складаецца з двух’яруснай шатровай званіцы, асноўнага аб’ёму і прамавугольнай у плане апсіды. Квадратны ў плане асноўны аб’ём завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі вокнамі.

Інтэр’ер

правіць

У інтэр’еры апсіда вылучана драўляным разным іканастасам, царскія вароты якога выкананы на матыў спляценняў вінаграднай лазы вакол абразоў. Абразы 18 — 19 ст. «Маці Божая з дзіцем» (копія карціны Дж. Беліні), «Спас Пантакратар», «Архангел Міхаіл», «Архангел Гаўрыіл», «Мікалай Цудатворац», «Маці Божая Жыровіцкая», «Апосталы Пётр і Павел». Дзесяць абразоў на тэму пакут Хрыста напісаны ў 18 ст. адным майстрам у стылі барока — «Узяцце Хрыста ў палон», «Суд Хрыста ў Пілата», «Катаванне Хрыста», «Адзяванне цярновага вянца», «Нясенне крыжа», «Укрыжаванне» і інш.

Помнік Аляксандру Міцкевічу

правіць

Каля царквы пастаўлены надмагільны помнік Аляксандру Міцкевічу (1801—1871) — малодшаму брату паэта Адама Міцкевіча, прафесару права Харкаўскага ўніверсітэта, уладальніку кобрынскага маёнтка з сярэдзіны 19 ст. Помнік уяўляе сабой вертыкальную кампазіцыю з фігурай анёла з крыжам, абвітым кляновай галінкай.

Літаратура

правіць
  • «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993, стар. 245—246.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Кобрынскага раёна // рэд. Г. П. Пашкоў. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 624 с. ISBN 985-6302-44-7

Спасылкі

правіць