Мядзеневіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Мядзе́невіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Стайкі.

Мядзеневіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Баранавіцкі раён
Уключае 8 населеных пунктаў (2009)
Адміністрацыйны цэнтр Мядзеневічы (1940—1974)
Арабаўшчына (1974—1986)
Стайкі (1987—2013)
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
19 студзеня 1987
Дата скасавання 19 мая 1986,
26 чэрвеня 2013
Насельніцтва (2009) 671
Часавы пояс UTC+03:00

Гісторыя правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Мядзеневічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 14 красавіка 1960 года ў склад сельсавета з Вольнаўскага сельсавета перададзена вёска Стайкі[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна[2]. 21 чэрвеня 1966 года ў склад сельсавета са Сталовіцкага сельсавета перададзена вёска Арабаўшчына[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Мядзеневіцкага сельсавета было 10 населеных пунктаў[4]. 27 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Арабаўшчына. 19 мая 1986 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Гарадзішчанскага пассавета і Крошынскага сельсавета.

19 студзеня 1987 года Мядзеневіцкі сельсавет адноўлены з цэнтрам у вёсцы Стайкі. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет быў скасаваны і ўсе населеныя пункты — Завоссе, Круглікі, Мелехавічы, Міхнаўшчына, Мядзеневічы, Новыя Войкавічы, Стайкі, Старыя Войкавічы былі далучаны да Сталовіцкага сельсавета[5].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 671 чалавек[6], з іх 92,1 % — беларусы, 5,2 % — рускія[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. МЯДЗЕНЕВІЧЫ // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. С. 64
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 15. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286 (руск.). Праверана 22 снежня 2018.
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць