Мядзеневічы
Мядзе́невічы[1] (трансліт.: Miadzienievičy, руск.: Меденевичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 21 км на поўнач ад Баранавіч, за 2 км ад шашэйнай дарогі Баранавічы—Навагрудак, на р. Шчара. Насельніцтва 151 жыхар, 78 гаспадарак (2005).
Вёска
Мядзеневічы
|
Назва
правіцьАд балцка-літоўскага імя Medenis (з утваральнікам -en-) літоўскі тапонім Medeniai, прускі тапонім Medenau (ад прускага).
Гісторыя
правіцьУ XIX — пачатку XX ст. ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 годзе ў вёсцы працаваў ветраны млын. Існавалі ткацкі, рыбалоўны, адыходныя і іншыя промыслы.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Баранавіцкім павеце Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 28 аднавяскоўцаў.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Мядзеневіцкага сельсавета[2].
Інфраструктура
правіцьПрацуюць выканкам сельсавета, ветэрынарны ўчастак, Дом быту, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аўтаматычная тэлефонная станцыя.
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе:
- 1897 — 47 двароў, 327 жыхароў.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 151 жыхар, 78 гаспадарак.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ РЕШЕНИЕ БРЕСТСКОГО ОБЛАСТНОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ июня 2013 г. № 286 Об изменениях в административно- территориальном устройстве Барановичского района Брестской области
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх