Collegium Nobilium (Вільня, езуіты)
Collegium Nobilium (Калегіум нобіліум; лац.: Collegium Nobilium et Seminarium Szyszkovianum) — элітарная сярэдняя навучальная ўстанова ордэна езуітаў у Вільні. Брала пачатак з заснаванага ў 1740 годзе стольнікам лідскім Д. К. Шышкам канвікта (бурсы) пры Віленскай акадэміі для ўтрымання 7 падлеткаў з незаможнай шляхты. З прыняццем сыноў багатай шляхты канвікт у 1552 годзе пераўтвораны Адамам Абрамовічам у калегіум са сваім складам выкладчыкаў і незалежнымі ад акадэміі вучэбнымі планамі, уласнай бібліятэкай. З 1765 года існаваў незалежна ад акадэміі, яго рэктар падначалены непасрэдна правінцыялу езуітаў. Вучылася каля 50 вучняў, у асноўным з багатых шляхецкіх родаў (Тышкевічаў, Агінскіх, Пузынаў, Валовічаў і інш.). У калегіуме навучалі польскай, лацінскай, нямецкай, французскай мовам, паэтыцы, рыторыцы, арыфметыцы, геаметрыі, трыганаметрыі, астраноміі, гісторыі, геаграфіі, музыцы, танцам, маляванню. Існаваў да 1775 года, калі на яго месцы Адукацыйная камісія адчыніла канвікт для сыноў незаможнай шляхты.
Collegium Nobilium (Вільня, езуіты) | |
---|---|
Дата заснавання | 1740 |
Дата закрыцця | 1775 |
Тып | калегіум |
Размяшчэнне | |
Літаратура
правіць- Валерый Пазднякоў. Віленскі езуіцкі «Калегіум нобіліум» // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Piechnik L. Rzyt oka na powstanie, rozwój i likwidację jezuickiego Collegium Nobilium w Wilnie // Studia z dziejów oświaty i kultury umysłowej w Polsce XVIII—XX w. Wrocław etc., 1977;
- Puchowski K. Jezuickie kolegia szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodów. Studium z dziejów edukacji elit. Gdańsk, 2007.