Аляксандр Ізідар Скірмунт

1798—1870

Алякса́ндр Ізі́дар Сымонавіч Скі́рмунт (1(21?) студзеня 1799, в. Моладава, Кобрынскі павет, цяпер Іванаўскі раён — 22 ліпеня 1870) — землеўладальнік, прадпрымальнік, прамысловец Расійскай Імперыі і Беларусі. Адзін з першых вынаходнікаў Беларусі, які атрымаў патэнт на вытворчасць (1830).

Аляксандр Ізідар Сымонавіч Скірмунт
Копія партрэта Аляксандра Скірмунта, выкананая Ганнай Ромер з арыгінальнай працы В. Ваньковіча
Копія партрэта Аляксандра Скірмунта, выкананая Ганнай Ромер з арыгінальнай працы В. Ваньковіча
герб «Дуб»
герб «Дуб»
маршалак шляхты Пінскага павета
1832 — 1834
Нараджэнне 1798
Смерць 22 ліпеня 1870(1870-07-22)[1]
Месца пахавання
Род Скірмунты
Бацька Сымон Скірмунт[d]
Маці Эльжбета з Ажэшкаў[d]
Жонка Канстанцыя з Сулістроўскіх[d]
Дзеці Казімір Маўрыцый Сымон Скірмунт, Сымон Скірмунт[d], Аляксандр Скірмунт[d], Генрык Скірмунт[d], Канстанцін Скірмунт[d], Зыгмунт Скірмунт[d], Караліна са Скірмунтаў[d], Эмілія са Скірмунтаў[d] і Канстанцыя са Скірмунтаў[d]
Веравызнанне каталік
Адукацыя Віленскі ўніверсітэт
Дзейнасць прадпрымальнік

Біяграфія правіць

З каталіцкага шляхецкага роду Скірмунтаў, сын Сымона і Эльжбеты з Ажэшкаў[2]. Скончыў у 1818 годзе фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта, вывучаў хімію і яе выкарыстанне ў вытворчасці ў Германіі, Францыі. У 18321834 гадах маршалак пінскі, камергер (1834).

Заснаваў цукровую фабрыку ў Моладаве (1830), суконную і цукровую фабрыкі ў Парэччы (1836), свечачную і цукровую фабрыкі ў Альбрыхтаве, фабрыку сельскагаспадарчых прылад у Дастоеве, паравы млын у Пінску. Займаўся вінаградарствам у Крыме і Італіі.

Сям'я правіць

 
Жонка Канстанцыя Сулістроўская

У 1823 годзе ажаніўся з Канстанцыяй з Сулістроўскіх (18061845), дачкой Казіміра, маршалка шляхты Віленскай губерні і мінскага губернатара, унучкай Алойзы Сулістроўскага, пісара вялікага літоўскага. У шлюбе меў 11 дзяцей[2][3]:

Зноскі

  1. Aleksander Skirmunt // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. а б Skirmunt Aleksander (1798—1870)(недаступная спасылка)
  3. Алесь Смалянчук. Палескія Скірмунты: трагедыя восені 1939 года

Літаратура правіць