Скірмунты

шляхецкі род

Скі́рмунты — шляхецкі род уласнага герба (у блакітным полі 2 чырвоныя сэрцы, паміж імі 2 сярэбраныя стралы ўгару). З XVIII ст. ужывалі герб «Дуб» з княжыцкай мітрай, выводзілі сябе ад легендарнага летапіснага літоўскага князя Скірманта[ru].

Скірмунты

Краіна паходжання Вялікае Княства Літоўскае
Прызнаныя ў Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расійская імперыя
Першы з роду Богуш Скірмунт

Паходжанне

правіць

Прозвішча Скірмунт (па-польску Skirmuntt) ад старабалцкага (старалітоўскага) двухасноўнага імя Skir-mant'as. Іменныя асновы звязаныя з літоўскім skirti "аддзяляць, вылучаць; наканоўваць" і manta "(ваенная) здабыча", а імя значыла "Той, каму наканаваная здабыча", імя гучала зусім дарэчна ў раннелітоўскім ваярскім грамадстве.

Гэты род быў досыць разгалінаваны. Прадстаўнікі роду ва Упіцкім павеце карысталіся прозвішчам больш аўтэнтычнага выгляду — Скірмант. Прадстаўнікі роду жылі таксама на Магілёўшчыне і ў Ашмянскім павеце.

Ад імя "Скірмант" таксама ўтвораныя тры тапонімы вакол Ашмянаў: Скірманцішкі (двойчы) і Скірмантава. Яшчэ Скірмантава — у Дзяржынскім раёне. Прозвішча "Скірмант" вядомае, напрыклад, у Ахрэмаўцах каля Браслава.

Пачынальнік пінскай лініі Богуш Скірмунт быў у 1543 г. падстаростам Давыд-Гарадоцкім, у 1552 ад каралевы Боны атрымаў маёнтак Плотніца ў Пінскім павеце. Яго нашчадкі з дапамогай куплі і шлюбаў набылі значныя зямельныя ўладанні.

Радавод

правіць
  1. Богуш (пам. 1563), пачынальнік пінскай лініі Скірмунтаў, падстараста пінскі; ж. — Анастасія Сыруцін.[1]
    1. Мікалай.
      1. Леў.
      2. Пётр.
        1. Павел.
        2. Юрый.
        3. Самуіл.
      3. Фёдар.
    2. Крыштаф (пам. 1612), уладальнік маёнтка ў Плотніцы, стараста плотніцкі і пінскі суддзя[1].
      1. Ян, у 1569 г. падпісаў Люблінскую унію за смаленскія землі, уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы.
        1. Казімір.
        2. Адам, уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы.
          1. Матвей (Матэвуш), уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы.
            1. Ян.
              1. Іазефат.
                1. Людвіг.
            2. Фларыян.
            3. Юзаф.
            4. Адам.
              1. Франц.
                1. Якаў (Якуб).
                  1. Франц (нар. каля 1795), уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы[1].
                  2. Ян (Іван), уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы.
            5. Васіль.
            6. Феліцыян.
            7. Антоній.
              1. Пётр.
                1. Антоній (нар. каля 1796), жыў з сям’ёй ва ўласным доме ў Пінску, падкаморны Пінскага павета[1].
                  1. Аляксандр (нар. 1830).
                  2. Пётр (нар. 1831).
                  3. Канстанцін.
                2. Сцяпан.
        3. Леў.
        4. Яраш.
        5. Бенедыкт.
        6. Юрый, уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы.
          1. Казімір, уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы.
          2. Ян.
          3. Андрэй.
      2. Матэвуш, уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы.
        1. Самуіл.
        2. Сямён.
        3. Казімір.
        4. Ігнат.
        5. Гаўрыіл.
        6. Ян, жытомірскі войскі, уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы.
          1. Геранім.
          2. Аляксандр, гараднічы пінскі, абозны пінскі (1704), староста вячыкоўскі (1710—1740), уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы і маёнткаў у Пінскім, Вількамірскім, Ашмянскім, Менскім і Кіеўскіх паветах; ж. — Карнэлія Орда.
            1. Франц, уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы.
            2. Станіслаў.
              1. Ануфрый.
                1. Ян.
                2. Ігнацій (нар. каля 1790), шамбелян, уладальнік маёнтка Туляцін[1].
            3. Ігнацій.
              1. Сымон (Шыман, Сямён) (17471817 ці 1835), пінскі павятовы маршалак (1812—1814), купіў маёнткі Моладава, Парэчча і Альбрэхтова, заснавальнік сядзібна-паркавага комплексу ў Моладава; ж. — Эльжбета Ажэшка (нар. 1770).
                1. Аляксандр Ізідор (17981870), буйны палескі прадпрымальнік, пінскі павятовы маршалак (1824—1835), заснавальнік цукровага завода ў Парэччы і фабрыкі сукна ў Моладава[2][3]; ж. — Канстанцыя Сулістроўская (1806—1845), дачка Казіміра Сулістроўскага.
                  1. Казімір Маўрыкій Сямён (1824—1877 ці 1893), удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў; ж. — Гелена (18271875), мастачка.
                    1. Станіслаў (1857—1921), падарожнік, дырэктар упраўлення лясамі ў Судане, уладальнік сядзібы ў Хартуме.
                    2. Ірэна (1851—1905), жыла ў Варшаве; м. — Т. Альшэўскі.
                    3. Канстанцыя (18521934), публіцыстка, гісторык, апошняя ўладальніца Палаца Бутрымовічаў.
                    4. Казіміра Браніслава (1865—1938); м. — Казімір Ігнат Ромер (1848—1921), уладальнік маёнтка ў Ямполі.
                  2. Караліна (1824—1916), уладальніца маёнтка ў Каранёва, выхоўвала Марыю Радзевіч; м. — Баляслаў Адамавіч Скірмунт (1817—1857).
                  3. Антаніна (1825 ці 1827—1921).
                  4. Канстанцін (1828—1880), удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, уладальнік Шэметава, Воўчына і Астраўлян; ж. — Габрыэла Казіміраўна Умястоўская (1839—1922).
                    1. Марыя (1858—1907), аўтар прац па батаніцы, даследчыца флоры Беларусі, складальнік гербарных збораў рэдкіх відаў раслін беларускага Палесся[4]; м. — Пётр Казіміравіч Твардоўскі (пам. каля 1914), уладальнік маёнтка ў Велясніцы і/ці Юзаф Твардоўскі[5].
                    2. Казімір (1861—1931), доктар тэалогіі[6].
                    3. Юзэфа (1863—1899); м. — Зыгмунт Хамінскі (1860—1937), уладальнік маёнтка ў Дабраўлянах, сын Станіслава Хамінскага  (руск.).
                    4. Баляслаў (1868/9 — 1941/2), апошні ўладальнік маёнтка ў Шэметава; ж. — Габрыэла Хлапоўская (1873—1942), забіта партызанамі Ф. Маркава[7].
                      1. Канстанцін (1896—1920).
                      2. Марыя (1898—1952); м. — Заслаў Юзаф Назарэвіч (1893—1962).
                      3. Юзэфа (1899—1995); м. — Генрык Кулікоўскі (1889—1966).
                      4. Сафія (1900—1969), маці Ежы Млакасевіча[pl]; м. — Казімір Млакасевіч (1893—1945).
                      5. Тэрэза (1901—1962); м. — Казімір Вішнеўскі[pl] (1895—1953), капітан адміністрацыі Войска Польскай Рэспублікі.
                      6. Ева (1903—1964); м. — Яўген дэ Вірыён (1898—1952).
                      7. Лідзія Габрыэла (1904—1942), забіта партызанамі Ф. Маркава; м. — Леон Карыбут-Дашкевіч (1898—1978).
                      8. Эдвард (1906—1965); ж. — 1. Ванда Загорская-Фастовіч (1913—1945), дачка Яўгенія Загорскага[pl]; 2. Вольга Шэрэр (1924—1988). Ад 2:
                        1. Крысціна (нар. 1950); м. — Міхаіл Форд (нар. 1952).
                      9. Ян (1909—1944).
                  5. Аляксандр Юльян (18301909), палітычны дзеяч, уладальнік маёнтка ў Парэччы; ж. — Тэафіла Зянонаўна Любанская (1836/7 — 1928).
                    1. Тэафіла Гартэнзія Марыя (1857—1935), хросніца Н. Орды; м. — Эдвард Корсак-Залескі (нар. 1850).
                    2. Аляксандр Сымон (Сямён) (1858—1940).
                    3. Браніслава Валерыя Матыльда (1860—1916).
                    4. Ванда Фартуната (1864—1954).
                    5. Вацлаў (1866—1872).
                    6. Раман Мар’ян (1868—1939), палітычны дзеяч.
                    7. Феліцыя Марыя Магдалена (1870—1950), маці Альфрэда Сташэвіча[pl]; м. — Пётр Сташэвіч (1862—1929).
                    8. Алена (Хелена) Марыя (1872—1942), апошняя ўладальніца Парэчча; м. — Баляслаў Скірмунт (1860—1939).
                    9. Зянон (Сымон) Багдан (1874—1912), уладальнік маёнтка ў Тэклінопалі; ж. — Марыя Лясоцкая (1884—1973), дачка Чэслава Лясоцкага[pl].
                      1. Аляксандр (1906—1927).
                  6. Канстанцыя (нар. 1830); м. — Эдмунд Аніхімоўскі (нар. 1830).
                  7. Гартэнзія (нар. 1830), памерла ў маладосці.
                  8. Эмілія (1833—1905); м. — Калікст Пётр Ажэшка (1822—1891), гродзенскі губернскі маршалак (1853—1861), уладальнік сядзібна-паркавага комплексу ў Закозель.
                  9. Генрых Сямён (1834 ці 1836—1918), уладальнік маёнтка ў Моладава, заснавальнік капліцы-пахавальні Скірмунтаў; ж. — 1. Марыя Стэфанія Мержыеўская (нар. 1839); 2. Марыя Твардоўская (нар. 1840), дачка Юзафа Твардоўскага. Ад 2:
                    1. Канстанцін (18661949), дыпламат.
                    2. Генрык (18681939), паэт, кампазітар.
                    3. Марыя (1872—1939).
                    4. Ядвіга (1874—1968), аўтар кнігі «Пані на Грушовай» пра Марыю Радзевіч.
                  10. Сямён (Сымон) Людвіг (1835 ці 1837—1902), уладальнік Клятной, мастак; ж. — Касыльда Грабоўская (нар. 1840), дачка Караля Рафаіла Грабоўскага.
                  11. Зыгмунт (1839—1863), доктар філасофіі Гайдэльбергскага ўніверсітэта; ж. — Яўгенія Савіцкая, пасля выйшла замуж за Леона Сулістроўскага.
                    1. Зыгмунт (1863—1926), уладальнік маёнтка ў Альбрэхтова  (польск.), да якога ў 1905 годзе Якуб Колас склаў петыцыю пінкавіцкіх сялян; ж. — Марыя Уладзіславаўна Жалтоўская (1870—1939), сястра І. У. Жалтоўскага.
                      1. Марыя (Марта) (нар. 1895).
                      2. Ірэна (1896—1981), маці Юльюша Сакальніцкага[pl]; м. — Антон Францішак Эміль Сакальніцкі (1900—1946).
                      3. Багдан (1898—1940), апошні ўладальнік маёнтка ў Альбрэхтова; ж. — Леакардзія Ковальч (пам. 1987).
                      4. Рэгіна (нар. 1900); м. — Леон Грэноўскі (нар. 1890).
            4. Ян.
            5. Баніфацый.
              1. Міхаіл.
              2. Аляксандр (пам. да 1801), пінскі каморнік гранічны, мастаўнічы і харунжы пінскі[1].
                1. Каспер (нар. 1775), пінскага падсудак і падкаморы, уладальнік маёнтка Кашавічы[1].
                  1. Агафон.
                  2. Вінцэнт.
                2. Амброзій (Амброжы) (1776 — да 1840), лаўнік пінскага павятовага земскага суда, прэзідэнт межавага пінскага суда, уладальнік маёнтка Бакінічы[1].
                  1. Фелікс (нар. 1819).
                  2. Францішак (нар. 1820).
                  3. Станіслаў (нар. 1823).
                  4. Эдмунд (нар. 1825).
                  5. Маўрыкій (нар. 1828).
                3. Антон (нар. каля 1779), суддзя гранічны павета, уладальнік маёнтка Плоскінь[1].
              3. Франц.
                1. Канстанцін.
            6. Міхаіл, стараста васількаўскі.
              1. Тамаш, пінскі харунжы, уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы.
                1. Адам, пінскі павятовы маршалак (1815—1820, 1836—1838, 1842), кандыдат філасофіі Віленскага ўніверсітэта, уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы, уладальнік маёнтка ў Вяляцічах, заснавальнік Свята-Раства-Багародзіцкай царквы ў Вяляцічах; ж. — Ганна Орда, сястра Напалеона Орды, пасля выйшла замуж за Юзафа Кужанецкага.
                  1. Баляслаў (1817—1857), пінскі павятовы маршалак (1853, 1855—1856), уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы і Вяляцічах; ж. — Караліна Аляксандраўна Скірмунт (1824—1916).
                  2. Генрых (1819—1893), уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы і Вяляцічах; ж. — Ванда са Стравінскіх (каля 1830—1904), дачка Адама Стравінскага, суддзі Слонімскага павета[8].
                    1. Аляксандр, уладальнік часткі маёнтка ў Вяляцічах.
                    2. Віктар, уладальнік часткі маёнтка ў Вяляцічах.
                    3. Аляксандра, уладальніца часткі маёнтка ў Вяляцічах.
                2. Аляксандр (1794—1845[9]), уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы, маёнткаў Рухч і Калодкае, заснавальнік Свята-Раства-Багародзіцкай царквы ў Радчыцку і палаца ў Калодным; ж. — Гартэнзія Міхайлаўна Орда (1808—1894), сястра Напалеона Орды.
                  1. Гелена (18271874), мастачка; м. — Казімір Маўрыкій Сямён Скірмунт (1824—1877).
              2. Адам, пінскі падкаморы, кавалер ордэна св. Станіслава, суддзя земскі пінскі[10], канцлер Таргавіцкай канфедэрацыі, канфедэрацкі суддзя, уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы.
            7. Карл, стараста інтурскі[1].
              1. Норберт.
                1. Антоній (нар. каля 1785), стараста павета[1].
                  1. Юліан (нар. 1819).
                  2. Ксаверый (нар. 1823).
            8. Вікторыя (нар. 1710), маці Францішка Друцкага-Любецкага; м. — Юзаф Друцкі-Любецкі (1690—1762), князь, уладальнік маёнтка ў Пагосце Загародскім[11].
          3. Уладзіслаў.
          4. Крыштаф.
          5. Станіслаў.
          6. Мікалай, уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы.
            1. Сцяпан.
              1. Ян.
                1. Якаў.
                2. Антон.
                3. Аляксандр.
                4. Феліцыан.
                5. Юзаф.
      3. Грыгорый, уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы.
      4. Дзмітрый.
        1. Данііл.
          1. Пётр.
          2. Дамінік.
        2. Крыштаф.
      5. Аляксандр, уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы, пасяліўся ў Ашмянскім павеце.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к Смалянчук, А. Раман Скірмунт (1868–1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю / Смалянчук Аляксандр Фёдаравіч. — Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2018. — 700 с. — ISBN 978-985-23-0016-2.
  2. Человек, который обеспечил Беларуси сладкую жизнь (руск.)(недаступная спасылка). Народная Воля. Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2016. Праверана 05.11.2016.
  3. Скирмунт (Скирмунтт) Александр Изидор (руск.). Республиканская научно-техническая библиотека. Праверана 05.11.2016.
  4. Твардоўская (Скірмунт-Твардоўская; дзявочае Скірмунт) Марыя на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
  5. Ś. p. Marya z Skirmuntów Twardowska: notatka biograficzna (польск.). Wielkopolska Digital Library. Праверана 07.09.2021.
  6. Kazimierz Skirmunt (польск.). Internetowy Polski Słownik Biograficzny. Праверана 24.07.2021.
  7. «Спаленыя жыўцом». Двор Шэметава (бел.). Радыё Свабода. Праверана 21.10.2016.
  8. O rodzinie Strawińskich, Niewierasów i Gejnów wg Małgorzaty
  9. Гарадная 1592-1863. Кроніка літоўскага мястэчка (руск.). Праверана 26.11.2016.
  10. Восстание и война 1794 года в литовской провинции (по документам российских архивов) (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2017. Праверана 14.10.2017.
  11. https://orda.of.by/.lib/nesterchuk/zppb/263?m=12,21

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць