Радчыцк
Ра́дчыцк[1] (трансліт.: Radčyck, руск.: Радчицк) — вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Радчыцкага сельсавета.
Вёска
Радчыцк
| ||||||||||||||||||||||
Геаграфия
правіцьЗнаходзіцца за 22 км у напрамку на паўночны захад ад горада Столін, за 220 км ад Брэста, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Гарынь[2].
Гісторыя
правіцьМлоцкімі, якім належала вёска, была пабудавана драўляная царква, але ў 1760 годзе згарэла. У тым жа годзе яна была адноўлена на сродкі прыхаджан. Пасля Радчыцк перайшоў да Скірмунтаў. На сродкі Аляксандра Скірмунта замест папярэдняй, ужо струхнелай царквы, у 1841 годзе была ўзведзена мураваная прыхадская царква.
У 1863 годзе адкрылася земскае народнае вучылішча. На 1886 год — сяло, цэнтр воласці Пінскага павета Мінскай губерні. Меліся вінакурны завод і млын. Па перапісе 1897 года з’явіліся: школа царкоўнай граматы, хлебазапасны магазін, піцейны дом.
З 1921 па 1939 год — у складзе міжваеннай Польшчы. У 1921—1923 гадах — цэнтр Радчыцкай гміны Пінскага павета Палескага ваяводства, з 1923 па 1939 гады гміна знаходзілася ў складзе Столінскага павета.
Каля Радчыцка пахаваны ўдзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, верагодна ўладальнік мясцовага маёнтка, забіты сялянамі за падтрымку паўстання[3].
У вёсцы працуе сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя і аддзяленне сувязі[2].
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе: 1886 год — 66 двароў, 792 жыхары; 1897 год — 176 двароў, 1128 жыхароў.
- XX стагоддзе: 1909 год — 246 двароў, 1329 жыхароў; 1921 год — 274 двары, 1554 жыхары; 1939 год — 470 двароў, 2373 жыхары; 1959 год — 660 жыхароў; 1970 год — 1233 жыхары; 1980 год — 1025 жыхароў; 1999 год — 689 жыхароў.
- XXI стагоддзе: 2001 год — 286 двароў, 649 жыхароў[2]; 2002 год — 277 двароў, 645 жыхароў; 2010 год — 535 жыхароў.
Славутасці
правіць- Царква Раства Багародзіцы (1841) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000690.
- Магіла Аляксандра Скірмунта (1793—1845).
- Помнік загінулым у Вялікую Айчынную вайну землякам (1969).
Вядомыя ўраджэнцы
правіць- Лявон Неўдах (нар. 1947) — беларускі пісьменнік.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ра́чыцк
- ↑ а б в БелЭн 2001.
- ↑ Вабішчэвіч, А. Да пытання стану могілак на Століншчыне ў міжваенны час // ARCHE. — 2014. — № 7,8. — С. 370—372
Літаратура
правіць- Радчыцк // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 224. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Радчыцк
- Радчыцк на сайце Radzima.org
- Радчыцк на сайце Глобус Беларусі (руск.)