Капліца-пахавальня Скірмунтаў (Моладава)

Моладава

Капліца-пахавальня Скірмунтаў — помнік архітэктуры неакласіцызму ў в. Моладава (Іванаўскі раён) пры галоўным уездзе ў сядзібна-паркавы комплекс Скірмунтаў (не захаваўся).

Капліца-пахавальня
Капліца-пахавальня Скірмунтаў
52°17′30,5″ пн. ш. 25°41′23,86″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Моладава
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Архітэктар Тадэвуш Раствароўскі
Заснавальнік Генрых Аляксандравіч Скірмунт
Будаўніцтва 19051908 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000270шыфр 112Г000270
Стан Занядбана
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пабудавана ў 19051908 паводле праекта віленскага архітэктара Тадэвуша Раствароўскага. У савецкія часы ў капліцы размяшчаўся склад трактарных запчастак.

Архітэктура

правіць
 
Капліца-пахавальня, фота 1937 г.

Мураваны цэнтрычны храм-ратонда дыяметрам 8 м завершаны сферычным купалам. Ніжэйшая за астатні аб'ём прамавугольная, раскрапаваная пілястрамі апсіда і дарычныя порцікі з трох бакоў надаюць плану крыжападобную форму. Уваходы порцік чатырохкалонны, астатнія — дзвюхкалонныя. Апрацаваны гарызантальным рустам цыліндрычны аб'ём завершаны шырокім фрызам з поясам ляпных гірлянд і карнізам з сухарыкамі і мадульёнамі. Тымпаны франтонаў і ліштвы акон, якія мелі калісьці каляровыя вітражы, аздоблены ляпным раслінным арнаментам. У інтэр'еры сцены рытмічна раскрапаваныя пілястрамі і завершаны па перыметры карнізам.

У алтары была ўстаноўлена беламармуровая скульптура Хрыста, створаная скульптарам Броцкім (не захавалася). Аздабленне інтэр'ера не збераглося.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць