Шэметава (вёска, Мядзельскі раён)
вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці
Шэ́метава[1] (трансліт.: Šemietava, руск.: Шеметово) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавета.
Вёска
Шэметава
| ||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ 1940—1960 гадах — цэнтр Шэметаўскага сельсавета.
У навагоднюю ноч 1942 года ў Шэметава савецкімі партызанамі з атрада Фёдара Маркава быў спалены сядзібны дом. Падчас атакі загінулі 19 мірных жыхароў, у тым ліку апошняя гаспадыня сядзібы Габрыела Скірмунт, яе дачка Лідзія Габрыела Карыбут-Дашкевіч, князь Юзэф Друцкі-Любецкі і адміністратар маёнтка Бачкоўскі[2].
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Сырмежскага сельсавета[3].
Славутасці
правіць- Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (кан. XVIII — пач. XIX ст., мураваны);
- рэшткі сядзібы.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Шамято́ва
- ↑ [Гіль М., Драўніцкі Я. Былыя сядзібы і паркі Паазер’я. Мядзельшчына. — Паставы: Сумежжа, 2008. — 64 с. — С. 56]
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шэметава (вёска, Мядзельскі раён)