Занарацкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Зана́рацкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Занарач.

Занарацкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мядзельскі раён
Уключае 31 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Занарач
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 760
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222382
Код аўтам. нумароў 5

Гісторыя правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мядзельскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сырмежскага сельсавета (22 населеныя пункты: аграгарадкі Старлыгі і Сырмеж, вёскі Астраўляны, Балтагузы, Баярнавічы, Беражныя, Буйкі, Воўчына, Іванкі, Каракулічы, Конціненты, Міціненты, Носавічы, Няверавічы, Памошша, Сурвілы, Сяляткі, Хмылкі, Хоневічы, Шэметава, Яневічы і хутар Шэметава)[1].

Геграфічнае становішча правіць

Сельсавет размяшчаецца на паўднёвы захад ад Мядзела, на паўднёвым беразе Нарачы ў межах Нарачана-Вілейскай нізіны на поўдзёнь ад Свянцянскіх градаў. Адлегласць да Мінска складае 130 км, да Вільні — 100 км, найменшая адлегласць да мяжы з Еўрасаюзам складае 50 км.

Сельсавет мяжуе з Нарацкім і Мядзельскім сельсаветамі. Частку земляў Занарацкага сельсавета займае Нацыянальны парк «Нарачанскі».

Частка берага Нарачы, якая знаходзіцца на тэрыторыі Занарацкага сельсавета роўная, пясчаная, высокая. Бераг зніжаецца на ўсход ад Занарачы і робіцца балоцістым. Каля паўночнай часткі аграгарадка Занарач знаходзіцца невялікі паўвостраў, які выступае ў Нарач прыблізна на 200 м.

Праз тэрыторыю сельсавета праходзіць аўтамабільная дарога НарачМінск. За 30 км ад сельсавета праходзіць шаша ВільняПолацк, за 36 км знаходзіцца бліжэйшая чыгуначная станцыя — Княгінін.

Насельніцтва правіць

Станам на 2007 г. агульная колькасць насельніцтва (9 населеных пунктаў) складала 1253 чал., агульная колькасць двароў — 535.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 1123 чалавекі[2], з іх 94,0 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 1,3 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года (31 населены пункт) — 1760 чалавек[4].

Іншае правіць

На тэрыторыі Занарацкага сельсавета размяшчаюцца:

  • паўднёвая частка берага возера Нарач, працягласць якой складае каля 11 км;
  • выток ракі Нарачанкі з возера Нарач і частка ракі працягласцю 7,5 км;
  • на ўсходняй мяжы сельсавета размяшчаецца гідралагічны заказнік «Чарэмшыцы»;
  • Седлавы камень занарацкі — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1997). Знаходзіцца за 100 метраў на паўднёвы ўсход ад агагарадка Занарач;
  • урочышчы Скок, Мыліца, Неслуч, Дакураўшчына, Магільнік;
  • закінутыя сажалкі для гадавання рыбаў ва ўрочышчы Скок і каля вёскі Сідаравічы, Мядзельскі раён;
  • балоты ва ўрочышчы Скок і ва ўрочышчы Барысіха;
  • сістэма каналаў з вадасховішчам;
  • 10 невялікіх сажалак паміж аграгарадком Занарач і вёскай Сідаравічы.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.