Сырмеж
Сы́рмеж[1] (трансліт.: Syrmiež, руск.: Сырмеж) — аграгарадок у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавета.
Аграгарадок
Сырмеж
|
Гісторыя
правіцьУ 1527 годзе маёнтак Ашмянскага павета, набыты князем М. І. Мсціслаўскім у князёў Свірскіх . У 1846 маёнтак Свянцянскага павета Віленскай губерні, валоданне Янушэўскага. У 1868 г. вёска Шамятоўскай воласці Свянцянскага павета, 24 двара, 227 жыхароў. У 1904 г. у вёсцы 376 жыхароў, у 1908 годзе — 47 двароў, 286 жыхароў[2].
З 12 кастрычніка 1940 года да 1980 года адміністрацыйны цэнтр Сырмежскага сельсавета Свірскага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года Маладзечанскай абласцей, з 31 жніўня 1959 года ў Мядзельскім раёне, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. У 1949 годзе ў вёсцы створаны калгас «Новае жыццё». З 1954 года вёска ў складзе калгаса імя М. Горкага (цэнтр — вёска Буйкі). У 1960 годзе 184 жыхары[2].
На 1 студзеня 1970 года 52 двары, 120 жыхароў. Тут размешчана жывёлагадоўчая ферма[2].
З 2004 года зноў цэнтр Сырмежскага сельсавета, пасля яго скасавання 28 мая 2013 года ўвайшла ў склад Занарацкага сельсавета[3].
Славутасці
правіцьВядомыя асобы
правіць- Мікалай Фёдаравіч Драгун (1888—1976) — беларускі рэлігійны дзеяч.
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Сырме́ж
- ↑ а б в Сырмеж Архівавана 10 ліпеня 2014. (руск.)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Сырмеж на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Сырмеж на сайце Глобус Беларусі (руск.)