Седлавы камень занарацкі

Седлавы камень занарацкігеалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння[1]. Знаходзіцца за 100 метраў на паўднёвы ўсход ад аг. Занарач Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, каля шашы Брусы-Нарач.

Седлавы камень занарацкі
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне
Плошча 10 м²
physical
Седлавы камень занарацкі
Седлавы камень занарацкі
physical
Седлавы камень занарацкі
Седлавы камень занарацкі
Катэгорыя на Вікісховішчы

Апісанне

правіць
 
Ямкі на паверхні

Ружова-шэры дробназярністы граніт з крышталямі палявога шпату. Даўжыня 4 метры, шырыня 3,2 метры, вышыня 1 метр, у абводзе 11,5 метраў, аб’ём бачнай часткі 13 м³, маса 30 тон. Прынесены ледавіком каля 20—15 тысяч гадоў назад са Скандынавіі.

На верхняй пляцоўцы каменя захаваліся 8 штучных паўсферычных паглыбленняў дыяметрам 3—4 см, глыбіня 1,5—2 см, якія былі зробленыя чалавекам 2-2,5 тысяч гадоў назад. Меў культавае значэнне.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць