Брусы (Мядзельскі раён)

вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Брусы́[1] (трансліт.: Brusy, руск.: Брусы) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Сваткаўскага сельсавета.

Вёска
Брусы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
114
Насельніцтва
257 чалавек (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Паштовыя індэксы
222384
Аўтамабільны код
5
СААТА
6240840011
Брусы на карце Беларусі ±
Брусы (Мядзельскі раён) (Беларусь)
Брусы (Мядзельскі раён)
Брусы (Мядзельскі раён) (Мінская вобласць)
Брусы (Мядзельскі раён)

Гісторыя правіць

У 1848 годзе вёска маёнтка Вузла Вілейскага павета Віленскай губерні, валоданне графа К. І. Тызенгаўза. У 1904 годзе вёска і выселкі, валоданне памешчыкаў Пшаздзецкіх у Мядзельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. З 1875 у вёсцы працавала школа граматы, у якой у 1896/97 навучальным годзе вучыліся 23 хлопчыкі і 4 дзяўчынкі.

У Першую сусветную сусветную вайну 1914—1918 гадоў у ваколіцах вёскі праходзіла лінія фронту паміж Германскай імперыяй і Расійскай імперыяй; тут размясціліся салдаты расійскай арміі, склады з боепрыпасамі і прадуктамі харчавання. 18—28 сакавіка 1916 года адбываліся баі Нарачанскай аперацыі войск расійскіх армій, у час якіх праціўнікам былі ўжыты атрутныя газы. 2-я расійская армія панесла значныя страты, толькі каля вёскі пахавана 700 салдат Рускай імператарскай арміі.

У 1921 годзе вёска Мядзельскай гміны Дунілавіцкага, з 1925 года Пастаўскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі. Побач знаходзілася вартоўня Брусы.

З 12 кастрычніка 1940 года да 23 снежня 1965 года[2] вёска — цэнтр Брусоўскага сельсавета Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года — Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года — Мінскай абласцей БССР, з 1 кастрычніка 1973 года — ва Узленскім сельсавеце[3], з 23 сакавіка 1987 года — у Сваткаўскім сельсавеце[4].

У верасні 1943 года войскі нацысцкай Германіі поўнасцю спалілі вёску, загубілі 22 жыхароў. У цэнтры вёскі пахаваны 41 жыхар вёскі Брусы, Лужы, Заазер’е і хутара Гаць, якіх 27 верасня 1943 года забілі нацысцкія вайскоўцы (у 1981 годзе на магіле пастаўлены помнік). За 2,5 км на паўночны захад ад вёскі каля аўтамабільнай дарогі Мядзел — Вілейка пахаваныя 10 жыхароў з хутара Бароўка, якіх 13 ліпеня 1943 года расстралялі, а потым спалілі вайскоўцы карных атрадаў (у 1975 годзе на магіле пастаўлены абеліск). Пасля вайны Брусы адбудаваны. У 1948 годзе вёска тэлефанізавана, у 1949 годзе створаны калгас «Сцяг Перамогі».

З 1954 года ў складзе калгаса імя Леніна (да 9 лістапада 1961 года калгас імя Сталіна, з 1988 года цэнтр — вёска Сваткі), з 1994 года ў аграфірме «Зара», з сакавіка 1997 года ў сельскагаспадарчым прадпрыемстве імя М. Танка (цэнтр — вёска Сваткі).

Інфраструктура правіць

Магазін, клуб, бібліятэка, свінагадоўчы комплекс, жывёлагадоўчая ферма.

Насельніцтва правіць

  • 1848 год — 27 двароў, 249 жыхароў
  • 1868 год — 20 двароў, 278 жыхароў
  • 1904 год — у вёсцы — 469 жыхароў; на выселках — 10 жыхароў
  • 1908 год — 26 двароў, 480 жыхароў.
  • 1921 год — у вёсцы — 90 двароў, 486 жыхароў; у вартоўні — 7 жыхароў.
  • 1931 год — 98 двароў, 552 жыхары[5]
  • 1940 год — 109 двароў, 328 жыхароў.
  • 1960 год — 400 жыхароў
  • 1997 год — 114 двароў, 257 жыхароў

Вядомыя асобы правіць

Дуда з Брусаў правіць

 
Дуда канца XIX — пачатку XX стст. з вёскі Брусы

З вёскі Брусы гміны Мядзел Пастаўскага павета паходзіць дуда канца XIX — пачатку XX стагоддзяў. Так як і многія беларускія дуды, інструмент захоўваецца ў Літоўскім нацыянальным музеі ў Вільнюсе. На выстаўках дуда пазначаецца музеем як дуда з «Усходняй Літвы»[6]. Аднак у музейным пашпарце (LNM EM 94) сапраўднае паходжанне ўжо пазначанае.

Крыніцы правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 снежня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 1 (1121).
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 1 кастрычніка 1973 г. Аб перайменаванні асобных сельсаветаў Мінскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 28 (1402).
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларуская ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  5. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, t. 1, Warszawa 1938, s. 41.
  6. http://alkas.lt/2019/07/06/i-ignalina-atkeliavo-lietuvos-nacionalinio-muziejaus-paroda/

Літаратура правіць

Спасылкі правіць