Сваткаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
Сва́ткаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Сваткі.
Сваткаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Мядзельскі раён |
Уключае | 26 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Сваткі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 955 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222384 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мядзельскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 23 сакавіка 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Узленскага сельсавета (10 населеных пунктаў: вёскі Альсевічы, Андрэйкі, Бонда, Брусы, Замашша, Лужы, Русакі, Старынкі, Узла і Яжджэнцы)[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1326 чалавек[2], з іх 94,0 % — беларусы, 4,3 % — рускія, 0,8 % — палякі[3]; паводле перапісу 2019 года — 955 чалавек[4].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларуская ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.