Бонда (Мядзельскі раён)
Бо́нда[1] (трансліт.: Bonda, руск.: Бонда) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Сваткаўскага сельсавета.
Вёска
Бонда
|
Гісторыя
правіцьУ 1846 вёска маёнтка Вузла Вілейскага павета Віленскай губерні, валоданне К. І. Тызенгаўза, 5 двароў, 43 жыхары. У 1868 г. у вёсцы 3 двары, 37 жыхароў. У 1904 г. у складзе Мядзельскай воласці Вілейскага павета, 59 жыхароў, ў 1908 г. 5 двароў, 67 жыхароў. У 1921 г. вёска Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства, 13 двароў, 85 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Брусоўскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 Маладзечанскай абласцей, з 21.05.1951 г. у Сваткаўскім сельсавеце, з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці, з 01.10.1973 г. у Вузлянскім сельсавеце, з 23.03.1987 г. зноў у Сваткаўскім сельсавеце[2].
У 1948 г. створаны калгас «Запавет Леніна». З 15.04.1954 г. вёска ў складзе калгаса імя Леніна (да 09.11.1961 г. калгас імя Сталіна, з 1988 цэнтр — вёска Сваткі), з 1994 г. у аграфірме «Зара», з сакавіка 1997 года ў сельскагаспадарчым прадпрыемстве імя М. Танка (цэнтр — вёска Сваткі).
Насельніцтва
правіць- 69 жыхароў (1960)
- 9 двароў, 12 жыхароў (1997)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларуская ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Bonda, wieś, powiat wilejski, gmina Miadzioł // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900. — S. 196.