У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Абозны — 1) у ВКЛ і Рэчы Паспалітай XVI—XVIII стст. урад (пасада) у войску. Вялікі абозны займаўся раскватараваннем войскаў: выбарам месца пад лагер, яго ўмацаваннем. Урад уведзены ў 1633 г. Сойм устанавіў яму аплату ў памеры 15 000 злотых штогод. Польны (вайсковы) абозны першапачаткова быў намеснікам вялікага абознага, а пасля пераняў яго функцыі, калі той стаў намінальным дыгнітарскім урадам. Магло быць некалькі польных абозных (звычайна 2 — каронны (польскі) і літоўскі). У XVIII ст. польны абозны таксама стаў дыгнітарскім урадам. Абознага прызначаў гетман (з 1768 г. пажыццёва), а з 1776 г. кароль. У XVIII ст. існавалі намінальныя ўрады абозных у паветах.

2) На Украіне ў XVII—XVIII стст. выбарная вайсковая пасада. Падзяляліся на генеральных абозных, якія арганізоўвалі гетманскае войска, забяспечвалі яго харчаваннем і фуражом, кіравалі артылерыяй, удзельнічалі ў перагаворах, расследавалі злачынствы, і палкавых (былі намеснікамі казацкіх палкоўнікаў, узначальвалі палкавую артылерыю).

3) У Расійскай імперыі і іншых краінах абозны — ніжэйшы чын пры ваенным гужавым транспарце, абозах.

Літаратура

правіць
  • Пазднякоў В. Абозны // Вялікае Княства Літоўскае : энциклопедия. — Минск: 2007. — Т. 1. — С. 197.