Юзаф Твардоўскі
Юзаф (Восіп Пятровіч) Твардоўскі (польск.: Józef Twardowski; руск.: Осип Петрович Твардовский; 1786—1840) — матэматык, прафесар і рэктар Імператарскага Віленскага ўніверсітэта у 1823—1824 гг.; надворны саветнік.
Юзаф Твардоўскі | |
---|---|
польск.: Józef Twardowski руск.: Осип Петрович Твардовский | |
Дата нараджэння | 1786[1][2] |
Дата смерці | 1840[1][2] |
Грамадзянства | |
Бацька | Пётр Антоні Твардоўскі |
Жонка | Тэафілія з Мікульскіх[d] |
Род дзейнасці | навуковец, матэматык |
Навуковая сфера | чыстая матэматыка[d] і матэматыка |
Месца працы | |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Паходзіў са шляхецкага роду Твардоўскіх герба «Агоньчык». Нарадзіўся ў сям’і генерал-маёр Пятра Антонія Твардоўскага.
Скончыў Віленскі ўніверсітэт у 1807 годзе са ступенню доктара філасофіі. У канцы 1822 года саветам Віленскага ўніверсітэта па прапанове князя Адама Чартарыйскага ён быў выбраны (у пачатку 1823 года зацверджаны) на пасаду рэктара і зроблены ардынарным прафесарам чыстай матэматыкі.
Да свайго абрання Твардоўскі стаяў убаку ад акадэмічнага жыцця і жыў у сваім багатым маёнтку Велясніца, займаючыся матэматыкай. Быў маршалкам шляхты Пінскага павета Мінскай губерні. Знаходжанне Твардоўскага на пасадзе рэктара прыпала на час працэсу філаматаў, які паслужыў нагодай да закрыцця ўніверсітэта. З мэтай барацьбы з гэтым рухам Твардоўскі распрацаваў «Правілы для слухачоў універсітэта», якімі быў уведзены ўзмоцнены нагляд за студэнтамі ў сценах і па-за ўніверсітэтам. Аднак меры, прадпрыманыя ўніверсітэцкім начальствам, не прывялі да жаданых вынікаў, 17 мая 1823 года Твардоўскі нават быў арыштаваны, але неўзабаве вызвалены. Калі ж у 1824 годзе Навасільцаў заявіў Твардоўскаму, што ўрад не давярае ўніверсітэту і вымушаны будзе рэарганізаваць яго, ён, бачачы сваё бяссілле, падаў у адстаўку і вярнуўся ў свой маёнтак.
УзнагародыПравіць
Кавалер ордэна Святой Ганны 2-й ступені.
Сям’яПравіць
У 1812 годзе ажаніўся з Тэафіліяй з Мікульскіх (1784/1785 — 24.03.1878). Меў дзяцей:
- Казімір (1813—1886), атрымаў у спадчыну ад бацькі маёнтак Велясніца.
- Эдвард. Ажаніўся з Геленай са Стравінскіх, дачкой Адама Стравінскага, суддзі Слонімскага павета[3]. Міравы пасрэднік у Ваўкавыскім павеце. За ўдзел у паўстанні 1863 года сасланы ў Нарым Томскай губерні, але, верагодна, па просьбе жонкі, па стане здароўя быў пакінуты ў Томску. Памёр 22 чэрвеня 1866 года ад інсульту (напэўна, не ў Томску, бо яго там не пахавалі)[4].
- Марыя (1840-?), у шлюбе з Генрыкам Скірмунтам з Моладава.
Жонка Тэафілія пахаваная на Старых могілках у Пінску.
ПрацыПравіць
- «Zagajenie posiedzenia publicznego cesarskiego universytetu Wilenskiego» (Wilno);
- «О terazniejszym stanie oswiecenia pospolstwa tadziez o szkolach. parafialnych i o funduszach na ubogich uczniów w gubernii Minskiéj» (Wilno 1819).
- «Kniaze Adam Czartoryski i Jósef Twardowski korrespondenza 1822—1824»
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Шаблон:Крыніца/РБСПбк
- Twardowski Józef (польск.)
Папярэднік: Шыман Малеўскі |
Рэктар Імператарскага Віленскага ўніверсітэта 1823—1824 |
Пераемнік: Вацлаў Пелікан |