Ардынарны прафесар

Ардынарны прафесар (лац.: professor ordinarius) — пасаду ў сістэме вышэйшай адукацыі Германіі і шэрагу іншых краін, чыя адукацыйная сістэма была ўладкованая па германскаму ўзору. Назва пасады паходзіць з латыні і азначае таго, хто сочыць за парадкам. Звычайна гэтую пасаду займае асоба, якая ўжо мае навуковую ступень хабілітаванага доктара і навуковае званне прафесара. Гістарычна ў функцыі ардынарнага прафесара акрамя ўласна прафесарскіх функцый уключалася кіраўніцтва кафедрай.

У Расіі пасада ардынарнага прафесара існавала ў 1755-1918 гадах. У Нідэрландах ардынарны прафесар прызначаецца на пасаду пажыццёва. У Фландрыі ардынарная прафесура з'яўляецца вышэйшай з чатырох ступеняў навукова-педагагічнай кар'еры: дацэнт, старэйшы дацэнт, прафесар і поўны прафесар.

У Польшчы да 2018 года для абазначэння падобнай пасады ўжываўся нацыянальны адпаведнік звычайнага прафесара (польск.: profesor zwyczajny), а з 2018 года выкарыстоўваецца найменне прафесара (польск.: рrofesor). Таксама каб адрозніваць звычайных і надзвычайных прафесароў у Польшчы склалася традыцыя для звычайных прафесараў зазначаць гэта перад навуковай ступенню і прозвішчам (польск.: Prof. dr hab. Jan Nowak), а для надзвычайных прафесараў — пісаць гэта ўжо пасля прозвішча з абавязковым зазначэннем ВНУ, якая працаўладкавала навукоўца на гэтую пасаду (польск.: dr hab. Jan Nowak, prof. UJ).