Пётр Антоні Твардоўскі
Пётр Анто́ні Твардо́ўскі (XVIII—XIX стст.) — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, генерал-маёр.
Пётр Антоні Твардоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | XVIII стагоддзе |
Дата смерці | XIX стагоддзе |
Жонка | Тэліма з Ордаў[d] |
Дзеці | Юзаф Твардоўскі |
Грамадзянства | |
Званне | генерал-маёр |
Камандаваў | 1-я брыгада народнай кавалерыі войскаў Вялікага Княства Літоўскага |
Бітвы/войны |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Твардоўскіх герба «Агоньчык».
Генерал-маёр, камандуючы кавалерыяй у Другой дывізіі літоўскіх войскаў у 1793 годзе, камендант-брыгадзір 1-й брыгады народнай кавалерыі войскаў Вялікага Княства Літоўскага і 2-й брыгады народнай кавалерыі войскаў Вялікага Княства Літоўскага ў 1790 годзе.
Удзельнік вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года. Падчас Таргавіцкай канфедэрацыі заставаўся на службе. Адведаў Станіслава Аўгуста Панятоўскага на высылцы ў Гародні.
Каля 1780 года набыў Халожын і Велясніцу, дзе будуе радавы маёнтак, адзін з самых вялікіх на Піншчыне.
Сям’я
правіцьМеў сына Юзафа (1786—1840), доктара філасофіі, прафесара матэматыкі і рэктара Віленскага ўніверсітэта ў 1823—1825 гадах.
Зноскі
Літаратура
правіць- Mariusz Machynia, Valdas Rakutis, Czesław Srzednicki, Oficerowie wojska Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, Kraków 1999
- Henryk P. Kosk, Generalicja polska t. II, Pruszków 2001