Старыя могілкі (Пінск)
Старыя могілкі — самы стары і вядомы некропаль Пінска. Могілкі ўключаюць у сябе каталіцкія, праваслаўныя, яўрэйскія, агульнагарадскія і воінскія пахаванні, на іх пахаваны беларускія і польскія рэлігійныя, культурныя і грамадска-палітычныя дзеячы. Цераз могілкі ідзе вуліца Спакойная.
Старыя могілкі | |
---|---|
52°07′37″ пн. ш. 26°05′22″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Вобласць | Брэсцкая вобласць |
Месцазнаходжанне | Пінск |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПершыя пахаванні на могілках адносяцца да пачатку XIX стагоддзя. Каталіцкія і праваслаўныя пахаванні дзяліў праезд, які стаў пазней часткай вуліцы Спакойнай. Некаторыя надмагіллі і агароджы XIX — пачатку XX стагоддзяў выкананы на высокім мастацкім узроўні з каштоўных матэрыялаў і прадстаўляюць мастацтва пінскіх скульптараў, разьбяроў па камені, ліцейшчыкаў і кавалёў.
На могілках месціўся драўляны касцёл Маці Божай Балеснай, пабудаваны ў 1820 годзе. На пачатку 1980-х гадоў ён згарэў. На пляцы на месцы былога касцёла ўсталяваны крыж, каля якога штогод вернікі збіраюцца 1 лістапада на супольную малітву[1].
У 1823 годзе пабудавана драўляная праваслаўная царква ў стылі класіцызму[2], якая існавала да 1980-х гадоў. Далейшы лёс невядомы, захаваліся дзве мураваныя калоны ганка.
Пахаванні
правіцьНа могілках пахаваны прадстаўнікі вядомых родаў Агінскіх, Бутрымовічаў, Ордаў, Скірмунтаў, маці вядомага польскага журналіста Рышарда Капусцінскага, маці архітэктара Івана Жалтоўскага, бацькі біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Букрабы.
На могілках месцяцца рускія і нямецкія пахаванні перыяду Першай сусветнай вайны, польскія гарнізонныя пахаванні.
Вядомыя асобы
правіць- Вітольд Данілевіч-Чачот (1846—1929) — ксёндз пралат, прафесар.
- Уладзімір Рыгоравіч Канарэеў (1915—1973) — Герой Савецкага Саюза (1945).
- Гартэнзія з Ордаў (1808—1894) — сястра Напалеона Орды, жонка Аляксандра Скірмунта.
- Дзмітрый Міхайлавіч Мінееў (1916—1954) — Герой Савецкага Саюза (1945).
- Герман Іванавіч Пучкоў (1923—1981) — Герой Савецкага Саюза (1946).
- Леан Святаполк-Мірскі (1871—1925) — ксёндз пралат, пробашч пінскай катэдры і генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі.
- Гелена Скірмунт (1827—1874) — беларуская мастачка і скульптар.
- Казімір Скірмунт (1824—1880) — уласнік маёнткаў Калоднае і Рухча
- Канстанцыя Скірмунт (1852—1933) — беларуская публіцыстка, гісторык.
- Генавефа з Пуслоўскіх (1852—1936), дачка графа Вандаліна Пуслоўскага, жонка віленскага губернскага правадыра дваранства Адама Плятэра-дэ-Броэль
- Іосіф Гдалевіч Бернштэйн (1904—1966) — удзельнік рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі.
-
Помнік Сільвіі Нелюбовіч-Тукальскай, перыяд Першай сусветнай вайны
-
Помнік Сільвіі Нелюбовіч-Тукальскай, 2021 г.
-
Магіла Гелены Скірмунт
-
Помнік у частцы нямецкіх вайсковых пахаванняў
-
Магіла Аляксандра Бутрымовіча
Зноскі
- ↑ Вуліца Спакойная: старадаўнія могілкі горада на Піне
- ↑ 1241. Царква на могілках // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — С. 296. — 368 с., іл.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Старыя могілкі (Пінск)