Леан Святаполк-Мірскі
1871—1921
Леан Святаполк-Мірскі (польск.: Leon Światopełk-Mirski; 22 снежня 1871 — 17 верасня 1921) — каталіцкі дзеяч.
Леан Святаполк-Мірскі | |
---|---|
Адукацыя | |
Нараджэнне | 22 снежня 1871 |
Смерць | 17 верасня 1921 (49 гадоў) |
Пахаванне | |
Дынастыя | Святаполк-Мірскія |
Біяграфія правіць
Паходзіў з беларускага шляхецкага роду Святаполк-Мірскіх з Мінскай губерні. Скончыў Духоўную семінарыю ў Пецярбургу. Пасвечаны на святара ў 1896 годзе. Служыў у Віцебскай губерні[1].
Шматгадовы сібірскі місіянер. У 1897—1903 гадах вікарый у Табольску, у 1903—1913 гадах пробашч у Краснаярску, у 1913—1914 — у Іркуцку, у 1913—1914 гадах дэкан іркуцкі. З 1918 годзе знаходзіўся па-за архідыяцэзіяй[1][2].
Хатні прэлат Яго Святасці, прэлат-прэпазіт мінскі, генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі, пробашч і дэкан пінскі.
Пахаваны на Старых каталіцкіх могілках у Пінску, побач з ксяндзом-прэлатам Вітольдам Данілевічам-Чачотам.
Зноскі
- ↑ а б SERGIUSZ LEOŃCZYK — ABAKAN (ROSJA). BUDOWA KOŚCIOŁÓW KATOLICKICH DLA OSIEDLEŃCÓW POLSKICH W KRESŁAWCE I KANOKU W GUBERNI JENISEJSKIEJ NA POCZĄTKU XX WIEKU
- ↑ Магчыма, дадзеныя пасады адносяцца да Яўгена (Леана) Святаполк-Мірскага
Літаратура правіць
- Andrzej Majdowski, Kościół katolicki w Cesarstwie rosyjskim. Syberia. Daleki Wschód. Azja Środkowa, Warszawa 2001, s. 309.