Капліца на могілках (Пінск)
Капліца, Касцёл Маці Божай Балеснай — каталіцкая капліца ў Пінску, якая размяшчалася на могілках па вул. Спакойнай.
Славутасць | |
Капліца на могілках | |
---|---|
![]() Касцёл у 1921 годзе | |
52°07′31″ пн. ш. 26°05′22″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | 1820 |
![]() |
Гісторыя Правіць
Пабудавана ў 1820 годзе з дрэва францысканцамі. Адлюстравана на малюнку Я. Драздовіча 1926 года і фотаздымку 1956 года. У 1927 годзе адрэстаўрыравана. Існавала да канца XX стагоддзя[1]. На месцы капліцы пастаўлены крыж[2].
Архітэктура Правіць
Прамавугольны зруб з 3-граннай апсідай, над якой двухсхільны дах пераходзіць у гранёнае вальмавае пакрыццё. Апсіда завершана двух’ярусным 8-гранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. З паўднёвага боку да апсіды далучаны нізкі прыруб сакрысціі пад 3-схільным дахам. Галоўны ўсходні фасад вырашаны 4-калоннай галерэяй з балюстраднай агароджай і трохвугольным франтонам у завяршэнні. Над ім на партатыўным атыку пастаўлены крыж. Фасады вертыкальна ашаляваны, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Зала перакрыта плоскай столлю, на 2 слупах узнята галерэя хораў.
-
Апсіда
-
Алтар
-
Бакавы фасад
-
Галоўны фасад. 1921
-
Касцёл на малюнку Язэпа Драздовіча. 1926
-
Касцёл на малюнку Язэпа Драздовіча. 1926
Зноскі
- ↑ Вуліца Спакойная: старадаўнія могілкі горада на Піне (бел.) . Catholic.By. Праверана 27.05.2022.
- ↑ Сіламі парафіян Пінскай катэдры быў усталяваны новы крыж на могілках (бел.) . Катэдральная парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Праверана 27.05.2022.
Літаратура Правіць
- Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 447—448. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
- Spis kościołów i duchowieństwa diecezji Pińskiej w r.p. 1936. Pińsk, 1936. S. 41.
- Квитницкая Е. Д. Каплицы Белоруссии // AE. 1980. № 28. C. 128. Рис. 25.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капліца на могілках (Пінск)
- Капліца на могілках (Пінск) на сайце Radzima.org