Іосіф Гдалевіч Бернштэйн

рэвалюцыянер, савецкі функцыянер (1904—1966)

Іосіф Гдалевіч Бернштэйн (17 ліпеня 1904, Пінск — 16 лютага 1966, Пінск) — удзельнік камуністычнага рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі.

Іосіф Гдалевіч Бернштэйн
Род дзейнасці палітык, рэвалюцыянер, функцыянер
Дата нараджэння 17 ліпеня 1904(1904-07-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лютага 1966(1966-02-16) (61 год)
Месца пахавання
Грамадзянства
Партыя
Член у
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 17 ліпеня 1904 года ў Пінску.

У 1921—1924 гадах працаваў на запалкавай фабрыцы ў Пінску. Быў сакратаром ячэйкі, сябрам Пінскага гаркама Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі. Удзельнічаў у арганізацыі забастовак рабочых Пінска, узначальваў работу прафсаюзаў горада. У 1927—1930 гадах — сябра Пінскага гаркама і акругкама Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ).

У 1931 годзе скончыў Менскую нелегальную партыйную школу КПЗБ. З 1931 года — інструктар ЦК КПЗБ па Беластоцкай і Віленскай акрузе. У пачатку 1934 года — сакратар Віленскага акругкама КПЗБ. За рэвалюцыйную дзейнасць арыштоўваўся польскімі ўладамі, больш за 10 гадоў правёў у турмах. У час Заходняга паходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну ствараў атрады рабочай гвардыі ў Вільні і Пінску.

Пасля нападу Германіі на СССР у час Другой сусветнай вайны працаваў у МОПРы Узбекскай ССР.

У 1944—1952 гадах — на гаспадарчай рабоце ў Пінску[1].

Памёр 16 лютага 1966 года ў Пінску. Пахаваны ў Пінску на Старых могілках.

Зноскі

  1. ЭГБ 1994, с. 22.

Літаратура

правіць