Марыя Радзевіч
Марыя Радзéвіч (Радзевічоўна) (польск.: Maria Rodziewiczówna; 2 лютага 1863, вёска Пянюга, Ваўкавыскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя ― 6 лістапада 1944, в. Жалязна, Скернявіцкі павет, Лодзінскае ваяводства, Польшча) ― польская пісьменніца, грамадская дзяячка, тэасафіня.
Марыя Радзевіч | |
---|---|
польск.: Maria Rodziewiczówna | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Žmogus, Mario, Weryho |
Дата нараджэння | 2 лютага 1864[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 лістапада 1944[2] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Генрык Радзевіч[d] |
Маці | Амелія з Куранецкіх[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | раманіст, пісьменніца, празаік |
Кірунак | пазітывізм |
Мова твораў | польская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў шляхецкай сям’і ў 1863 або 1864 годзе. Бацькі, Генрык Радзевіч і Амелія з Кужанеўскіх за дапамогу ўдзельнікам паўстання 1863 года, якая выявілася ў захоўванні зброі, былі сасланы ў Сібір, а маёнтак канфіскаваны. Маці, як выключэнне, дазволілі гадаваць дзіця да 2 месяцаў, па іншай версіі — да 10 дзён, затым Марыю аддалі пад апеку сваякам. У 1871 годзе, пасля амністыі, бацькі вярнуліся з Сібіры і пасяліліся ў Варшаве, дзе аказаліся ў вельмі цяжкім матэрыяльным становішчы. Марыя пачала працаваць, давала прыватныя заняткі[3].
У 1875 годзе Генрык Радзевіч атрымаў у спадчыну маёнтак Грушава на Палессі ад свайго бяздзетнага брата Тэадора, што забяспечыла адносны дабрабыт сям’і[4].
Марыя вучылася ў Варшаве ў пансыянаце Кучынскай. У канцы 1876 годзе пачала вучыцца ў Язлоўцы, у пансыянаце ў манашак. Выхоўвалася ў рэлігійна-патрыятычнай атмасферы, што адбілася на ўсім яе жыцці. Пад уплывам настаяцельніцы Марцэліны Дароўскай стала пісаць вершы («Кветка лотасу»). Праз тры гады вярнулася ў сям’ю[5].
У 1881 годзе, пасля смерці бацькі, атрымала ў спадчыну маёнтак Грушава і паступова ўзяла кіраванне ім у свае рукі. У 1887 годзе фармальна стала гаспадыняй маёнтка[6].
У сярэдзіне 1890-х гадоў пісьменніца некаторы час жыла ў маёнтку ў саюзе з Гэленай Вейхерт, яе называюць першай буч у польскай літаратуры[7]. Марыя коратка стрыглася, апраналася па-мужчынску. Пасля яны пераехалі ў Варшаву, працягваючы гаспадарыць у Грушаве. Шмат падарожнічалі разам (Рым, Рыўера, Мюнхен, Швецыя, Нарвегія)[8].
У Варшаве Радзевіч працягвала ў зімовыя месяцы жыць з Гэленай Вейхерт, тым часам як у Грушаве ў 1919 годзе месца Вейхерт заняла іншая жанчына, прадстаўленая як далёкая сваячка і партнёрка пісьменніцы — Ядвіга Скірмунт. Гэтыя адносіны былі апісаны Ядвіга Скірмунт у мемуарах нямецкім словам Wahlverwandtschaft, што азначае «духоўнае сваяцтва» / «сваяцтва па выбары»[9]. Іх аб’ядноўвала і агульная праца над польскім нацыянальным адраджэннем на Палессі. Праз тое, што часта жыла ў ізаляцыі ў палескім маёнтку атрымала мянушку «зубр у спадніцы»[10].
У 1905 годзе пачала актыўную грамадскую дзейнасць, бо сацыяльная напружанасць, беднасць працоўных вельмі траўмавалі яе. У 1906 годзе заснавала жаночае таемнае таварыства «Унія». Унесла ўклад у адкрыццё прадуктовай крамы ў Варшаве і крамы народных тавараў. У час Першай сусветнай вайны ў Варшаве ўдзельнічала ў арганізацыі ваеннага шпіталя, а таксама дапамагала ў арганізацыі танных кухняў для інтэлігенцыі і брацкай акадэмічнай дапамогі. У 1915 годзе ненадоўга вярнулася ў Грушава, клапацілася пра бежанцаў[11].
Была сяброўкай Варшаўскага тэасафічнага таварыства[12].
У кастрычніку 1939 годзе збегла з Грушава, занятага Чырвонай Арміяй. Яе дом быў разрабаваны, а бібліятэка спалена. Некаторы час разам з Ядвігай Скірмунт знаходзілася ў перасыльным лагеры ў Лодзі, клапацілася пра сулагернікаў і заслужыла іх любоў. Апошнія гады жыла ў Варшаве, у беднасці. Падчас Варшаўскага паўстання яе апекавалі сябры і паўстанцы[13].
Увосень 1944 года памерла ад пнеўманіі. Пахавана на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве[14].
Творчасць
правіцьПершыя літаратурныя навелы «Гама пачуццяў» і «З блакноту рэпарцёра» Марыя Радзевіч апублікавала пад псеўданімам Mario ў адным з польскіх часопісаў. А ў 1884 годзе пад гэтым псеўданімам пісьменніца друкуе апавяданні «Язон Баброўскі» і «Farsa pany»[15].
Сапраўдная папулярнасць да Марыі Радзевіч прыйшла пасля перамогі ў літаратурным конкурсе часопісу «Swit», дзе яна апублікавала сваю аповесць «Страшны дзядуня», якая была надрукавана на старонках львоўскага «Dzienika Lwowskego», а затым у кніжным выдавецтве ў Варшаве. Аповесць выйшла з друку, калі аўтарцы было дваццаць гадоў. Нягледзячы на некаторую наіўнасць, надуманасць сітуацый, аповесць прываблівала тады чытачоў сваёй навізной і шчырасцю. Здзіўляла багаццем фантазіі маладой пісьменніцы, яе ўменне трымаць у напружанасці чытачоў, заінтрыгаваць іх, арганічна ўвесці ў твор элемент таямнічасці[16].
Аўтар рэалістычных раманаў з сентыменталісцкай, псіхалагічнай і этычнай тэндэнцыяй у жыцці ўсходнепольскай шляхты і інтэлігенцыі ў XIX і XX стагоддзях. Спявачка этасу польскай шляхты Крэсаў. Яе творы часта ідэалізавалі вясковае жыццё ў лясной глушы і палескае сялянства[17].
Апублікавала каля 30 кніг; за прадукцыйнасць яе празвалі «Сянкевіч у спадніцы»[18].
Паводле яе твораў быў зняты шэраг кінафільмаў: «Фларыян» (1938), «Верас» (1938) і «Паміж вуснамі і краем келіха» (1987), серыял «Лета лясных людзей» (1985)[19].
Марыя Радзевіч і Беларусь
правіцьЖыццё пісьменніцы звязана з Беларуссю. Спачатку з Зэльвеншчынай, дзе яна нарадзілася, потым з Палессем. Большую частку жыцця пісьменніца правяла ў маёнтку Грушава Кобрынскага павета, дзе пісала свае творы, якія друкаваліся ў Варшаве[20].
У многіх творах закранала беларускую тэматыку, апісвала жыццё вяскоўцаў, а таксама хараство беларускай прыроды, заўсёды спачувальна ставілася да беларускага сялянства[21].
Кнігі Марыі Радзевіч у перакладзе на беларускую мову ў Беларусі не выдаваліся[22].
Творы
правіць- Gama uczuć (1882)
- Straszny dziadunio (1887)
- Dewajtis (1889)
- Kwiat lotosu (1889)
- Szary proch (1889)
- Między ustami a brzegiem pucharu (1889)
- Ona (1890)
- Błękitni (1890)
- Nowele (1890: Między ustami a brzegiem pucharu i Farsa panny Heni
- Nowele (1890, nowele: Jazon Bobrowski, Pierwsza kula, Nad program, Historia o białym wole, Filantrop)
- Obrazki (1891, nowele: Złota dola, Na wigilię, W noc grudniową, Znachor, Myśl, Południca)
- Hrywda (1891)
- Czarny bóg. Powieść na tle współczesnego zamętu (1892)
- Anima vilis (1893)
- Lew w sieci (1893)
- Pożary i zgliszcza (1893)
- Na fali (1894)
- Z głuszy (1895, nowele: Noc, Ul, Z tamtej strony, Czarna woda, Młyn Archipa, Na starej choinie, Wpisany do heroldii, Zachód, Pro memoria, Piaski, Szwed, Rozdroże, Posłaniec, Zagony, Czajki)
- Jerychonka (1895)
- Ryngraf (1895)
- Na wyżynach (1896)
- Klejnot (1897)
- Kądziel (1899)
- Barcikowscy (1900)
- Gry i zabawy towarzyskie w pokoju oraz na wolnem powietrzu, zebrała i ułożyła Marja Weryho — mała encyklopedia gier i zabaw dziecięcych
- Magnat (1900)
- Nieoswojone ptaki (1901)
- Wrzos (1903)
- Macierz (1903)
- Światła (1904, 1929; nowele: Światła, Złe, Na tokach, Skręt, Wydaleni, Pięć koron, Skrzypek, Surma, Drwal, Siódmy syn, Tajemniczy medalik, Wrażenia i przeżycia — Lato 1915)
- Czahary (1905)
- Ragnarök (1906)
- Joan VIII, 1−12 (1906)
- Byli i będą (1908)
- Rupiecie (1908, 1909, nowele: Rupiecie, Triumfator, Kamienie, Tutejszy, Tak zwani «Głupi», Ciotka, Lamus, Jan Borucki, Bajka o głupim Marcinie, Hryc, Bagno, «Wołowy czerep», Dobra służba)
- Jaskółczym szlakiem (1910)
- Kamienie. Ciotka. Wpisany do heroldii (1910)
- Atma (1911)
- Barbara Tryźnianka (1914)
- Czarny chleb (1914, 1930, nowele: Złota dola, Na Wigilię, W noc grudniową, Znachor, Myśl, Południca, Czarny chleb, Jezioro, Kolega Szoll, Pierścień, Starzec, Pierwsza kula, Jedna droga)
- Bajka o głupim Marcinie. Nowela (1917)
- Lato leśnych ludzi (1920)
- Niedobitowski z granicznego bastionu (1926, nowele: Niedobitowski z granicznego bastionu, Tydzień u Niedobitowskich, Niedobitowscy płacą, Sprawa jednorurki nr 3080, Przekroczenie obowiązujących ustaw, Obywatel Kuźma Suprunik, § 4, Czterech małych Mystkowskich, Jutrznia, Świętek)
- Florian z Wielkiej Hłuszy (1929)
- Dwie Rady: Rada Narodowa 1915, Rada Koronna 1925 (1931)
- Gniazdo Białozora (1931).
Недатаваныя творы
- Pleśń (nowela)
- Róże panny Róży (nowelka)
- Kozacza dusza [неапублікаваны твор].
Зноскі
- ↑ Інтэрнэт-энцыклапедыя Праверана 12 красавіка 2017.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 12 красавіка 2017.
- ↑ Cecylia Walewska: Maria Rodziewiczówna. Twórczość, życie, czyn. Szkic syntetyczny. W dniach jubileuszowych czterdziestolecia pracy pisarskiej i działalności społecznej autorki. Warszawa: 13 III 1927 r.
- ↑ Anna Zahorska: Maria Rodziewiczówna i jej dzieła. Poznań: Wydawnictwo Polskie R. Wegner, 1931.
- ↑ Anna Zahorska: Maria Rodziewiczówna i jej dzieła. Poznań: Wydawnictwo Polskie R. Wegner, 1931.
- ↑ Kurzyna M., Maria Rodziewiczówna 1863—1944, w: Obraz literatury polskiej XIX i XX wieku, seria V, Literatura okresu Młodej Polski, t. 3, Kraków 1973.
- ↑ Tomasik K. Homobiografie. Warszawa: Wydawnictwo Krytyki Politycznej, 2014.
- ↑ Tomasik K. Homobiografie. Warszawa: Wydawnictwo Krytyki Politycznej, 2014.
- ↑ Skirmunttówna J., Dwadzieścia pięć lat wspomnień o Marii Rodziewiczównie, rkps Ossolineum nr 14052 II.
- ↑ Włodzimierz Pujsza: W Centrum Kultury Polskiej — o Marii Rodziewiczównie w: Nasz Czas 6/2003 (595), https://web.archive.org/web/20160207092532/http://pogon.lt/_NCZ_ARCHYVAS/306/lv_rodziew.html
- ↑ Jadwiga Skirmuntt, Pani na Hruszowej. Dwadzieścia pięć lat wspomnień o Marii Rodziewiczównie. Wstęp i opracowanie Grażyna Łaptos, Wydawnictwo Alfa, Warszawa 1994
- ↑ Włodzimierz Pujsza: W Centrum Kultury Polskiej — o Marii Rodziewiczównie w: Nasz Czas 6/2003 (595), https://web.archive.org/web/20160207092532/http://pogon.lt/_NCZ_ARCHYVAS/306/lv_rodziew.html
- ↑ A.O.: Dwór w Hruszowej i jego słynna mieszkanka, Maria Rodziewiczówna, https://www.radzima.org/pl/object/6050.html
- ↑ Wielka Encyklopedia PWN. Tom 23. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2004, s. 402.
- ↑ Kazimierz Czachowski: Maria Rodziewiczówna na tle swoich powieści. Poznań: Wydawnictwo Polskie R. Wegner, 1935.
- ↑ Сяргей Чыгрын, Марыя Радзевіч — польская пісьменніца з зэльвенскімі каранямі, Праца, 7.11.2020 г., https://zelwa.by/maryya-radzevich-polskaya-pismennica-z-zelvenskimi-karanyami/ Архівавана 28 лістапада 2022.
- ↑ Kazimierz Czachowski: Maria Rodziewiczówna na tle swoich powieści. Poznań: Wydawnictwo Polskie R. Wegner, 1935.
- ↑ Kurzyna M., Maria Rodziewiczówna 1863—1944, w: Obraz literatury polskiej XIX i XX wieku, seria V, Literatura okresu Młodej Polski, t. 3, Kraków 1973.
- ↑ Wielka Encyklopedia PWN. Tom 23. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2004, s. 402.
- ↑ Сяргей Чыгрын, Марыя Радзевіч — польская пісьменніца з зэльвенскімі каранямі Архівавана 28 лістапада 2022., Праца, 7.11.2020 г.,
- ↑ Зміцер Бартосік, Марыя Радзевіч — забытая пісьменніца міжваеннага часу, Радыё Свабода, 15 жніўня 2013, https://www.svaboda.org/a/26351136.html
- ↑ Сяргей Чыгрын, Марыя Радзевіч — польская пісьменніца з зэльвенскімі каранямі Архівавана 28 лістапада 2022., Праца, 7.11.2020 г.,
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марыя Радзевіч