Руплівы ліцвін

(Пасля перасылкі з Руплівы літвін)

Руплі́вы ліцві́н (польск.: Litwin Gorliwy na Wschodzie Wilna) — масонская ложа, якая была сфарміравана 15 снежня 1780 года пад патранатам вялікай ложы Катажыны пад Паўночнай Зоркай. Уваходзіла ў склад Вялікага Усходу Народнага Польшчы. Кіраўніком ложы з'яўляўся пасол сойма Мацей Зынеў. У фондах Кракаўскага нацыянальнага музея знаходзіцца бронзавы з пазалотай знак членаў «Руплівага ліцвіна»[1].

Гісторыя правіць

З 1781 года масоны ложы «Руплівы ліцвін» збіраліся ў Вільні ў доме Ромераў (вул. Бакшта, 10). Генрых Ромер, які быў піяністам і віяланчэлістам, стварыў у Вільні Таварыства спеваў, якое прапагандавала рэлігійную музыку Станіслава Манюшкі. Апроч таго, у доме спявалі свае гімны масоны (перад адкрыццём пасяджэнняў). Сярод віленскіх гараджан нават у пазнейшы час быў распаўсюджаны выраз: «Ідзі спяваць на Бакшты».

Пасля паражэння Напалеона ў Расіі ў 1812 годзе ложа «Руплівы ліцвін» аднаўляе свое кантакты з польскімі сябрамі. 30 лістапада 1812 года польскія масоны перадаюць сваім аднадумцам з Усходу новую канстытуцыю. Разам з там, у красавіку 1813 года кіраўніцтва віленскіх масонаў звяртаецца да расійскай ложы святога Уладзіміра ў Пецярбургу з прашэннем аб прыняцці пад сваю апеку. Яны імкнуліся аб’яднацца з расійскімі масонамі па прычыне таго, што ў Расійскай імперыі за Аляксандра І масоны падтрымліваліся ўрадам. Аднак гэта прапанова не знайшла водгуку ў асяроддзі расійскіх масонаў.

Паўнавартасна аднавіць сваю дзейнасць ложа «Руплівы ліцвін» змагла толькі ў 1816 годзе. У склад ложы тады ўваходзіла 114 чалавек, сярод якіх было многа прадстаўнікоў духавенства, а таксама выкладчыкаў Віленскага ўніверсітэта. Тады ж магістрам быў абраны біскуп-суфраган Нікадзім Пузына. Праз два гады магістрам ложы стаў Міхал Ромер. Пасяджэнні ложы «Руплівы ліцвін» праходзілі ў доме Ромера ў Вільні.

Рэфармісты правіць

16 сакавіка 1818 г. у Вільні адбывалася шараговае пасяджэнне масонскае ложы «Руплівы ліцвін». Работы на ім вяліся паводле рытуалу I ступені, але згодна з завядзёнкаю, апрача братоў першае ступені, у ложы былі прысутныя і браты-«майстры», і сябры іншых літоўскіх ложаў. На гэтым пасяджэнні выступіў 44-гадовы доктар філасофіі і медыцыны, масон у ступені «выбранага рыцара» Якуб Шымкевіч з праектам «рэфармаванага масонства». Пазней прыхільнікі Якуба Шыманоўскага («рэфармісты») стварылі сваю ложу пад назвай «Франкмасонскае таварыства Руплівы ліцвін на Усходзе Вільні». Першы сход рэфармаванай ложы адбыўся 26 сакавіка 1818 года ў доме на вуліцы Замкавай, што належаў прафесару літаратуры Віленскага ўніверсітэта Лявону Бароўскаму.

Ліквідацыя правіць

На пачатку 1820 года царскі ўрад пачынае абмяжоўваць дзейнасць «вольных муляроў». 6 снежня 1821 года віленскі віцэ-губернатар Горн загадаў мясцоваму паліцмайстару Шлыкаву забараніць правядзенне ўсялякіх масонскіх збораў. 1 жніўня 1822 г. найвышэйшы ўказ на імя графа Качубея закрываў ложы па ўсёй Расіі назаўжды. 15 кастрычніка 1831 года адбыўся развітальны сход ложы «Руплівы ліцвін». Сваю маёмасць прадстаўнікі ложы перадалі віленскаму таварыству дабрачыннасці. Тады ж мясцовымі ўладамі быў накіраваны даклад на імя імператара, у якім паведамлялася: «Ад лож літоўскіх і сляду не засталося».

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. [1](недаступная спасылка)

Літаратура правіць

  • ks.Załęski Stanisław. O masonii w Polsce.- Kraków, 1908.
  • Małachowski-Łempicki Stanisław. Wykaz polskich lóż wolnomularskich oraz ich członków w latach 1738—1821// Archiwum Komisji Historycznej. Т. XIV.- Kraków, 1930. — s.155.
  • Głowacki W. W. Farmaceuci w lożach masońskich// Kronika Farmaceutyczna. −1935.- №12, s.180-183;  №13, s.201-202.
  • Kuźnicka B. Autobiografia J.F. Wolfganga z 1850 r. w świetle źródeł rękopiśmiennych i drukowanych// Kwartalnik Historii Nauki i Techniki.- 2001.-№46/3, s.55-70.
  • Дабранскі С. Нарысы з гісторыі масонства ў Літве// Спадчына № 3 — 1997. С. 42-72.
  • Добрянский С. Ф. Очерки из истории масонства в Литве // Записки Северо-Западного отдела Императорского Русского Географического Общества. Кн. 4.- Вильна, 1914.