Вуліца Бокшта

(Пасля перасылкі з Вуліца Бакшта)

Вуліца Бокшта (літ.: Bokšto gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільнюса, у Старым Горадзе. Звязвае вуліцы Замкавую і Субач.

Бокшта
Вільнюс
літ.: Bokšto gatvė
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Раён Сянюнія (староства) Сянаміесціс
Працягласць 700 м м
Ранейшыя назвы Савіч, Другая Савіч
Назва ў гонар вежа
Паштовы індэкс LT-01126, LT-01301
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — Пятніцкая царква, палац Хадкевічаў, шпіталь Савіч з капліцай і барбакан з гарадскім мурам, помнікі архітэктуры XIV—XIX стагоддзяў. Сярод мясцовых славутасцей вылучалася брама Субач, зруйнаваная расійскімі ўладамі.

Гісторыя правіць

З даўніх часоў вуліца мела назву Савіч або Другая Савіч. У міжваенны перыяд вуліца атрымала назву Бокшта.

Назва Савіч тлумачыцца тым, што вялікай камяніцай на гэтай вуліцы валодаў нейкі Сава. Назва замацавалася дзякуючы шпіталю Савіч, заснаванаму ў 1744 годзе біскупам смаленскім Багуславам Корвін-Гасеўскім.

Цяперашняя назва мае сувязь з гарой Бокштай. Існуе меркаванне, што на ёй узвышалася вежа (літ.: bokštas), ад якой утварылася назва мясцовасці і вуліцы.

Агульныя звесткі правіць

 
Шпіталь Савіч, 1834

Даўжыня вуліцы каля 700 м. Мае брукаваную праезную частку. Рух транспарту ад вуліцы Субач да Спаскай аднабаковы ў бок цэнтра горада. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжавання з Замкавай вуліцай. З правага заходняга боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.

З левага боку адыходзіць вуліцы Савіч і Святога Казіміра, з правага — Латочак, Спаская і Оны Шымайце.

Будынкі правіць

 
Вуліца Бокшта 7

Няцотны бок правіць

  • № 5 — 2-павярховы дом, які займае адміністрацыя Літоўскага мастацкага музея.
  • № 7 — 3-павярховы дом
  • № 15 — будынак колішняга манастыра, дзе ў другой палове XIX ст. размяшчалася духоўная семінарыя Маскоўскага патрыярхату
  • № 17 — 3-павярховы дом з рэстаранам
  • № 19 (таксама вуліца Святога Казіміра, 9) — 2-павярховы дом з барам і боўлінгам
  • № 21 — 2-павярховы дом Сулістроўскіх. У 1921—1922 гадах тут жыў Браніслаў Тарашкевіч[1].

Цотны бок правіць

 
Барбакан

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

Увага: Прадвызначаны ключ сартавання «Бокшта» перавызначае папярэдні прадвызначаны ключ сартавання «Бокшта вуліца».