Мікалай Францішак Агінскі
(пам. 1715) кашталян троцкі
Мікалай Францішак Агінскі (? — 1715) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Мікалай Францішак Агінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Уладзіслаў Бжастоўскі | ||||||
Пераемнік | Ян Фрыдэрык Сапега | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Жыгімонт Віктар Дэнгаф | ||||||
Пераемнік | Павел Караль Сангушка | ||||||
Нараджэнне | каля 1650 | ||||||
Смерць | 1715[1] | ||||||
Род | Агінскія | ||||||
Бацька | Ян Агінскі | ||||||
Маці | Ганна з Сямашкаў[d] | ||||||
Жонка | Кацярына з Копцяў[d] | ||||||
Дзеці | Людвік Караль Агінскі, Францішка з Агінскіх[d] і Ружа з Агінскіх[d] |
Ваўкавыскі земскі маршалак з 1676, адначасова вялікі мечнік літоўскі ў 1687—1695, падскарбі надворны літоўскі ў 1695—1711, кашталян троцкі з 1711; староста радашковіцкі з 1693.
Сям’я
правіцьПаходзіў з роду Агінскіх, сын Яна Агінскага і яго першай жонкі Ганны Сямашкі.
Жанаты з Францішкай Копаць, меў дзяцей
- Людвіка Караля (1680—1719), смаленскага біскупа;
- Ежы Казіміра (? — каля 1715), старосту радашковіцкага;
- Антонія (каля 1684 — да 1730), старосту радашковіцкага, потым езуіта;
- Ружу (? — 1724), жонку плоцкага кашталяна Станіслава Баніфацыя Красінскага;
- Францішку (? — 1750), жонку віленскага кашталяна Міхала Юзафа Масальскага.
Зноскі
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 68.
Літаратура
правіць- Грыцкевіч А. Агінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 203. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
правіць- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай Архівавана 27 верасня 2013.