Павел Караль Сангушка
Павел Караль Сангушка (1680 — 14 красавіка 1750) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Сын Гераніма Сангушкі і Канстанцыі Сапегі, дачкі вялікага літоўскага гетмана Паўла Яна Сапегі.
Павел Караль Сангушка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Paweł Karol Sanguszko | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Павел Сапега | ||||||
Пераемнік | Ігнацы Агінскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юзаф Мнішак | ||||||
Пераемнік | Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Францішак Агінскі | ||||||
Пераемнік | Юзаф Францішак Сапега | ||||||
Нараджэнне | 1680[1][2][…] | ||||||
Смерць |
14 красавіка 1750[2][3] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сангушкі | ||||||
Бацька | Геранім Сангушка | ||||||
Маці | Канстанцыя з Сапегаў[d] | ||||||
Жонка | Браніслава з Пянёнжкаў[d], Марыяна з Любамірскіх[d] і Барбара з Дунінаў[d] | ||||||
Дзеці | Януш Аляксандр Сангушка, Юзаф Паўлін Сангушка, Геранім Януш Сангушка, Крысціна Юстына з Сангушкаў[d], Януш Мадэст Сангушка[d], Ганна з Сангушкаў[d] і Кунегунда з Сангушкаў[d] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСтольнік ВКЛ у 1708—1709 (прызначаны Станіславам Ляшчынскім), палкоўнік гвардыі ВКЛ (1711), падскарбі дворны ў 1711—1713, маршалак дворны ў 1713—1734 і вялікі з 1734.
Прыхільнік Аўгуста II. Пасля яго смерці (1733) быў сярод прэтэндэнтаў на трон Рэчы Паспалітай (меў падтрымку Расіі), пасля падтрымаў абранне Аўгуста III. Валодаў Смалянамі, Палоннай, Гаўрылкавам і Янавам у Віцебскім ваяводстве, Дабраўлянамі і Смаргонню ў Віленскім ваяводстве, палацамі ў Гародні і Дабраўлянах, маёнткамі на Украіне, у Польшчы і Славакіі.
Сям’я
правіцьБыў тройчы жанаты. Першы раз ажаніўся 18 лютага 1706 з удавой свайго брата Казіміра Браніславай Пянёнжак, якая памерла ў наступным годзе. Другі раз ажаніўся з князёўнай Марыянай Любамірскай (1693—1729), праз гэты шлюб атрымаў Астрожскую ардынацыю на Украіне. Ад другога шлюбу меў сына Януша Аляксандра. Трэцяй яго жонкай 17 красавіка 1735 года стала Барбара Дунін (1718—1791). Меў з ёй дзяцей:
- Ганну (19 ліпеня 1739 — 2 студзеня 1766), якая была замужам за кракаўскім кашталянам Антоніем Ябланоўскім,
- Юзафа (1740—1781), вялікага літоўскага маршалка,
- Крысціну (1741—1778), якая была замужам за вялікім каронным пісарам Францішкам Бялінскім,
- Януша Уладзіслава (? — 1806), вялікага кароннага стражніка,
- Гераніма Януша (1743—1812), валынскага ваяводу,
- Кунегунду, якая была замужам за вялікім каронным стражнікам Францішкам Чацкім.
Зноскі
- ↑ Paweł Karol Sanguszko // NUKAT — 2002.
- ↑ а б Paweł Karol Sanguszko // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б в Urzędnicy wołyńscy XIV-XVIII wieku: spisy / пад рэд. М. Вольскі — Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 2007. — С. 64. — 188 с. — ISBN 978-83-85213-51-2
Літаратура
правіць- Пазднякоў В. Сангушкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 540. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.