Стольнік вялікі літоўскі
(Пасля перасылкі з Стольнік ВКЛ)
Стольнік вялікі літоўскі — пасада ў Вялікім Княстве Літоўскім з сярэдзіны XV стагоддзя.
Загадваў сервіроўкі стала Вялікага князя літоўскага і падачай страў. Кіраваў падстоліямі. Пазней выконваў намінальныя функцыі.
Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ў 1755—1764 гадах быў стольнікам вялікім літоўскім.
З канца XVI стагоддзя ў Вялікім Княстве Літоўскім вядома пасада павятовага стольніка.
Спіс вялікіх стольнікаў літоўскіх
правіцьГл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Вяроўкін-Шэлюта У. Стольнік // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 636. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.