Аляксандр Пронскі

(пам. 1595) кашталян троцкі

Аляксандр Пронскі (каля 1550 — каля 1595) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Аляксандр Пронскі
Герб «Пагоня Руская»
Герб «Пагоня Руская»
Кашталян троцкі
1591 — каля 1595
Папярэднік Мікалай Радзівіл Сіротка
Пераемнік Мікалай Тальваш
Нараджэнне каля 1550
Смерць каля 1595
Род Пронскія
Бацька Фрыдэрык Пронскі
Маці Фядора Багавіцінавіч
Жонка Фядора Сангушка
Дзеці Юліюш Эліяш, Аляксандр Актавіян
Веравызнанне кальвінізм

Біяграфія

правіць

У маладосці пры двары французскага караля Карла IX. У 1573 быў у складзе пасольства па запрашэнні на трон Рэчы Паспалітай Генрыка Валезы. У 1575 падтрымаў абранне на трон Стэфана Баторыя.

З 1576 стольнік ВКЛ, з 1580 староста луцкі.

Удзельнічаў у Інфлянцкай вайне.

Пасля смерці Стэфана Баторыя прытрымліваўся габсбургскай арыентацыі, выступаў за абранне эрцгерцага Максіміліяна на трон Рэчы Паспалітай. Удзельнічаў у бітве пад Бычынай 24 студзеня 1588 і разам з Максіміліянам трапіў у няволю да прыхільнікаў Жыгімонта III; быў пазбаўлены пасад і эмігрыраваў у Прагу.

Пасля вяртання абраны паслом на сойм 1590—1591. З 1591 кашталян троцкі.

Адстойваў суверэнітэт ВКЛ у Рэчы Паспалітай. Вызнаваў кальвінізм.

Сям’я

правіць

З княскага роду Пронскіх, сын кіеўскага ваяводы Сямёна-Фрыдэрыка і Фядоры Багавіцінавіч.

Жанаты з Фядорай Сангушкай, дачкой гетмана Рамана Сангушкі, меў сыноў Юліюша Эліяша (? — 1613) і Аляксандра Актавіяна (? — 1638), якому было прысвечана першае выданне твора Міхалона Літвіна «Пра норавы татар, літвінаў і маскавітаў». На сынах Аляксандра Фрыдрыхавіча род Пронскіх у ВКЛ згас.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць