Марцыян Аляксандр Агінскі
Марцыян Аляксандр Агінскі (1632 — 26 студзеня 1690) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (1658—1659), падстолі (1659—1661), стольнік (1661—1665), крайчы (1665—1670) і канцлер вялікі літоўскі (з 1684), ваявода троцкі (з 1670)[4].
Марцыян Аляксандр Агінскі | |
![]() | |
Рэмбрант «Лісоўчык». Мяркуецца, што гэта партрэт Марцыяна Аляксандра Агінскага | |
Веравызнанне | праваслаўная царква і каталіцтва |
---|---|
Нараджэнне | 1632[1][2][…] |
Смерць | 26 студзеня 1690[2] |
Дынастыя | Род Агінскіх |
Бацька | Аляксандр Агінскі |
Жонка | Марцыбела з Глябовічаў[d] |
За жонкай атрымаў тытул графа «на Дуброўне» з паловай маёнткаў Дуброўна і Заслаўе, а таксама ейную спадчыну ад маці — Іўе, колішні родавы маёнтак Кішкаў. Павялічыў свае маёнткі, атрымаўшы ў 1667 годзе Дарсунішскае і Рагачоўскае староствы[5].
Марцыян Аляксандр Агінскі — адзін з уплывовых магнатаў Вялікага Княства Літоўскага.
БіяграфіяПравіць
М. А. Агінскі і яго жонка Марцыбэла з Глябовічаў. Роспіс касцёла ў Рыконтах, 1688
|
Прадстаўнік княжацкага роду Агінскіх герба ўласнага, сын Аляксандра, кашталяна троцкага, і Кацярыны з Палубінскіх. Навучаўся ў Кракаве і Лейдэне.
3 1651 служыў у войску, палкоўнік. Атрымаў шэраг дзяржаўных пасадаў, у тым ліку стольніка (1647) і харужага троцкага (1654). Абіраўся паслом на соймы 1661, 1664, 1668, 1670, дэпутат Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага ў 1667, 1668, яго маршалак у 1671.
Удзельнік Паўночнай вайны (1655—1660), вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667), у тым ліку баёў супраць маскоўскіх войскаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў 1660[4]. На чале ўласнага палка браў удзел у Хоцінскай бітве (1673). Удзельнік падпісання «Вечнага міру» (1686) з Расіяй.
Сябар праваслаўнага Віленскага Святадухаўскага і Магілёўскага Богаяўленскага брацтваў. У 1668 збудаваў праваслаўную царкву ў Смілавічах. У 1669 прыняў каталіцтва. У канцы жыцця належаў да групоўкі Сапегаў.
Двойчы браў шлюб: у першым — з Марцыбеляй (1663), дачкой апошняга з роду Глябовічаў Юрыя Караля, меў сына Юрыя (памёр у маленстве, захаваўся панегірык на яго заўчасную смерць). Другі раз ажаніўся ў 1685 з Канстанцыяй Кацярынай Веляпольскай, аднак шлюб быў бяздзетным.
Па смерці М. А. Агінскага, яго спадчына перайшла да стрыечнага брата Сымона Караля, а спадчына Глябовічаў — да К. Сапегі, мужа 2-й дачкі Ю. К. Глябовіча.
Зноскі
- ↑ Pas L. v. Prince Marcjan Oginski // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
- ↑ 2,0 2,1 https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/marcjan-aleksander-oginski-1632-1690-wojewoda-trocki-kanclerz-w-lit
- ↑ Marcjan Aleksander Ogiński // NUKAT — 2002.
- ↑ 4,0 4,1 ЭнцВКЛ, 2005
- ↑ Грыцкевіч А. Агінскія //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 33.
- ↑ Zygulski Z. Jr. Further Battles for the Lisowczyk (Polish Rider) by Rembrandt // JSTOR. Vol. 21. No. 41. 2000. P. 197—205.
ЛітаратураПравіць
- Грыцкевіч А. Агінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 203. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Хадыка А. Беларускі партрэт Рэмбрандта / Новы час, 2007, 7 снежня
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.
Папярэднік: Крыштаф Жыгімонт Пац |
Вялікі канцлер літоўскі 1684–1690 |
Пераемнік: Дамінік Мікалай Радзівіл |
Папярэднік: Мікалай Стэфан Пац |
Ваявода троцкі 1670–1684 |
Пераемнік: Цыпрыян Павел Бжастоўскі |