Ян Фердынанд Сапега

чашнік вялікі літоўскі

Ян Фердынанд Сапега (1629 — 27 сакавіка 1659) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Вялікі чашнік літоўскі (у 1659).

Ян Фердынанд Сапега
Jan Ferdynand Sapieha
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
Вялікі чашнік літоўскі
студзень 1659 — 27 сакавіка 1659
Папярэднік Марцыян Аляксандр Агінскі
Пераемнік Міхал Казімір Пац
Нараджэнне 1629[1]
Смерць 27 сакавіка 1659(1659-03-27)[2][1][…]
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Мікалай Сапега[1]
Маці Ядвіга Ганна з Войнаў[d][1]
Жонка няма
Дзеці няма
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

З 1642 вучыўся ў калегіуме Навадворскага, пазней падарожнічаў па Заходняй Еўропе. У 1651 паступіў на вайсковую службу. Удзельнічаў у казацка-сялянскай вайне 1648—1654, у бітвах пад Берасцечкам і Белай Царквой.

У 1655 падчас вайны са Швецыяй падтрымаў Кейданскую дамову, але потым вярнуўся на бок караля Яна Казіміра. Пасля браў удзел у бітвах з Юрыем Ракашы ў 1657, аблозе Торуня 1658. Вялікі чашнік літоўскі са студзеня 1659. Памёр 27 сакавіка 1659, праўдападобна, атручаны.

Сям’я

правіць

Паходзіў з кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын віленскага кашталяна Мікалая і яго першай жонкі Ядвігі Ганны Войны. Меў брата Казіміра Мельхіяда.

Не паспеў ажаніцца і не пакінуў нашчадкаў.

Зноскі

  1. а б в г д Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 93. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. Jan Ferdynand Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Спасылкі

правіць