Кодань

вёска ў Люблінскім ваяводстве Польшчы
(Пасля перасылкі з Кодзень)

Кодань, Кодзень (польск.: Kodeń) — колішні горад, цяпер вёска ў Бяльскім павеце Люблінскага ваяводства Польшчы, на рацэ Заходні Буг. Сядзіба гміны Кодань. Насельніцтва 1,9 тыс. чал. (2006).

Вёска
Кодань
польск.: Kodeń
Герб
Герб
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
1 900 чалавек (2006)
Часавы пояс
Паштовы індэкс
21-509
Кодань на карце Польшчы ±
Кодань (Польшча)
Кодань
Кодань (Люблінскае ваяводства)
Кодань

Знаходзіцца каля беларуска-польскай граніцы, на аўтамабільнай дарозе Тэрэспаль — Зосін.

Гісторыя правіць

Першыя згадкі пра Кодань адносяцца да кан. XV — пач. XVI стст., калі ён уваходзіў у склад Вялікага Княства Літоўскага і з'яўлялўся часткай уладанняў Сапегаў.[1] У 1511 годзе атрымаў Магдэбургскае права, а ў 1513 — уласны герб «у чырвоным полі анёл у белай вопратцы з уздзетым мячом».[2] У 15131520 гадах Павел Сапега збудаваў у Коданскім замку гатычную Святадухаўскую царкву. З 1566 горада горад, у Берасцейскім павеце Берасцейскага ваяводства.

У 16261639 гадах паводле фундацыі Мікалая Сапегі ў Кодані пабудаваны мураваны касцёл Св. Ганны. У пач. XVII ст. у горадзе збудавалі драўляную ўніяцкую царкву (захавалася брама).[1] У 17171773 гадах у Кодані дзейнічала місія езуітаў. 15 жніўня 1723 года адбылася каранацыя цудатворнага абраза Маці Божай Кодзенскай.

У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў Аўстрыі.

У XIX ст. у складзе Расійскай імперыі, мястэчка Бельскага павета.

У 1921 годзе ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы.

Турыстычная інфармацыя правіць

Славутасці правіць

  • Царква Святога Духа (XVI ст., цяпер касцёл Св. Духа).
  • Замак Сапегаў (руіны, XVI ст.).
  • Капліца могілкавая (1683—1685).
  • Касцёл Св. Ганны (1629—1635).
  • Могілкі яўрэйскія.
  • Палац Браніцкіх (XVIII ст.).

Галерэя правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць