Беларуска-польская граніца
Беларуска-польская граніца — дзяржаўная граніца працягласцю прыкладна 398,624 км[1]. Пачынаецца ад патройнага сутыку з Літвой на поўначы і цягнецца да патройнага сутыку з Украінай на поўдні.
| |
Міждзяржаўная граніца | |
---|---|
Граніца дзяржаў |
Беларусь Польшча |
Час існавання | з 1991 |
Працягласць | 398,624 км |
Памежныя рэкі (з поўначы на поўдзень): Чорная Ганча, Ваўкушанка, Свіслач, Нараў, Заходні Буг.
Польска-беларуская граніца з’яўляецца таксама і граніцай Еўрасаюза з Беларуссю.
Гісторыя
правіцьАдным з пытанняў Версальска-Вашынгтонскай сістэмы было размежаванне беларускіх і польскіх тэрыторый. У 1920 міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Джордж Керзон прапанаваў лінію Гродна — Ялаўка — Няміраў — Брэст-Літоўск, якая ўлічвала этнічную большасць на спрэчных тэрыторыях. Аднак пасля Польска-савецкай вайны граніца адсунулася далёка ўсходней і Заходняя Беларусь апынулася на тэрыторыі Польскай Рэспублікі.
Пасля верасня 1939 года ў склад БССР былі далучаны тэрыторыі Заходняй Беларусі. З іх стварылі пяць новых абласцей: Баранавіцкую, Беластоцкую, Брэсцкую, Вілейскую і Пінскую.
Утварылася беларуска-нямецкая мяжа, якая праходзіла каля горада Астраленка.
Згодна з падпісанай 16 жніўня 1945 года паміж СССР і Польшчай дамовай аб дзяржаўнай граніцы — Польшчы перадаваліся 17 раёнаў Беластоцкай вобласці БССР разам з Беластокам і 3 раёны Брэсцкай вобласці, дзе жыла значная колькасць палякаў[2].
Новая граніца на значнай частцы адцінку прайшла простай лініяй. Вёскі, што знаходзіліся пры лініі граніцы з савецкага боку, зносіліся для ўзвядзення кантрольнай паласы (Калонія Ісаака, Чарнаўшчызна[3].).
У 1946 годзе падчас удакладнення дзяржаўнай граніцы СССР і ПНР са складу Гродзенскага раёна на карысць ПНР былі перададзены вёскі Клімаўка, Мінкаўцы, Номікі, Такі, Толчы, Шымакі[3], са складу Сапоцкінскага раёна — вёскі Тадоркаўцы і Хварасцяны[3].
Пасля гэтага і да цяперашняга часу граніца паміж Польшчай і Беларуссю не мянялася.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Государственная территория и государственная граница Республики Беларусь Архівавана 3 студзеня 2010.
- ↑ Еўрапейскія граніцы Беларусі: нялёгкая гісторыя пытання Архівавана 15 жніўня 2014.
- ↑ а б в Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Гродзенскага р-на / Рэдкал. У. П. Верхась і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 20
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Беларуска-польская граніца