Падскарбі надворны літоўскі

Падскарбі надворны літоўскі, да Люблінскай уніі 1569 года падскарбі дворны літоўскі — дзяржаўны урад у Вялікім Княстве Літоўскім. Спачатку быў намеснікам падскарбія земскага і, відаць, адказваў за забеспячэнне асабістых матэрыяльных патрэбаў вялікага князя.

Герб падскарбія

Пасля стварэння сталовых маёнткаў, або эканомій (1588) быў іх фінансавым і эканамічным кіраўніком.

У адрозненне ад вялікага падскарбія не меў месца ў Сенаце Рэчы Паспалітай, уведзены туды толькі ў 1775 годзе.

Спіс надворных падскарбіяў літоўскіх

правіць
Год прыняцця
пасады
Год складання
пасады
альбо смерці
Асоба Выява Заўвагі
Дворныя падскарбіі літоўскія
да 28.2.1476 1482 Солтан Аляксандравіч   паступіў на намесніка слонімскага і маршалка гаспадарскага
1482 1493 Іван (Ян) Літавор Храптовіч
(Jan Litawor Chreptowicz)
  пляменнік папярэдняга, саступіў урад брату
1493 1501 Фёдар (Федзька, Тэадор)
Храптовіч (Храбтовіч)

(Teodor Bohdanowicz Chreptowicz)
  брат папярэдняга, паступіў на вялікага падскарбія літоўскага
1502 1504 Марцін Храптовіч (Храбтовіч)
(Marcin Chrebtowicz)
  брат папярэдняга, паступіў на лоўчага вялікага літоўскага
1505 1554 Іван Андрэевіч Солтан
(Iwan Andrejewicz Sołtan)
  пляменнік першага, стрыечны брат другога, трэцяга і чацвёртага, памёр
1557 1568 Станіслаў Улошак
(Stanisław Zachariasiewicz Włoszek)
  Памёр
Надворныя падскарбіі літоўскія
1569 1576 Лаўрын Война
(Ławryn Wojna)
  Паступіў на вялікага падскарбія літоўскага
1576 1586 Фёдар (Тэадор) Скумін-Тышкевіч
(Teodor Tyszkiewicz)
  Паступіў на вялікага падскарбія літоўскага
1588 1590 Дзмітрый Халецкі
(Dymitr Chalecki)
  Паступіў на вялікага падскарбія літоўскага
1590 1598 Пётр Весялоўскі
(Piotr Wiesiołowski)
  Паступіў на надворнага маршалка літоўскага
1600 1605 Геранім Валовіч
(Hieronim Wołłowicz)
  Паступіў на вялікага падскарбія літоўскага
1605 1607 Мацей Война
(Maciej Woyna)
  Памёр
1607 1611 Ян Яўстах Тышкевіч
(Eustachy Jan Tyszkiewicz)
  Паступіў на мсціслаўскага ваяводу
1615 1618 Крыштаф Нарушэвіч
(Krzysztof Naruszewicz)
  Адначасова вялікі лоўчы літоўскі.
Паступіў на вялікага падскарбія літоўскага
1618 1630 Павел Валовіч
(Paweł Wołłowicz)
  Памёр
1630 Стэфан Пац
(Stefan Pac)
  Паступіў на вялікага падскарбія літоўскага
1631 1635 Ян Войцех Ракоўскі
(Jan Wojciech Rakowski)
  Паступіў на берасцейскага ваяводу
1635 1640 Пётр Пац
(Piotr Pac)
  Паступіў на троцкага ваяводу
1640 1645 Антоні Ян Тышкевіч
(Antoni Jan Tyszkiewicz)
  Паступіў на надворнага маршалка літоўскага
1645 1658 Багуслаў Юрый Слушка
(Bogusław Jerzy Słuszka)
  Памёр
1658 1661 Тэадор Дэнгаф
(Teodor Denhoff)
  Паступіў на вялікага падкаморага кароннага
1661 1663 Ян Нарушэвіч
(Jan Naruszewicz)
  Памёр
1663 1670 Казімір Ян Сапега
(Kazimierz Jan Sapieha)
  Паступіў на полацкага ваяводу
1670 1676 Бенедыкт Павел Сапега
(Benedykt Paweł Sapieha)
  Паступіў на вялікага падскарбія літоўскага
1676 1681 Дамінік Мікалай Радзівіл
(Dominik Mikołaj Radziwiłł)
  Паступіў на падканцлера літоўскага
1681 1686 Леў Васіль (Леан Базылі) Сапега
(Leon Bazyli Sapieha)
  Памёр
1686 1689 Казімір Уладзіслаў Сапега
(Kazimierz Władysław Sapieha)
  Паступіў на троцкага кашталяна
1689 1693 Казімір Францкевіч-Радзімінскі
(Kazimierz Frąckiewicz Radzimiński)
  Памёр
1693 1694 Жыгімонт Віктар Дэнгаф
(Zygmunt Wiktor Denhoff)
  Памёр
1695 1711 Мікалай Францішак Агінскі
(Mikołaj Franciszek Ogiński)
  Паступіў на троцкага кашталяна
1711 1713 Павел Караль Сангушка
(Paweł Karol Sanguszko)
  Паступіў на надворнага маршалка літоўскага
1713 1744 Юзаф Францішак Сапега
(Józef Franciszek Sapieha)
  Памёр
1744 1750 Ігнацы Сапега
(Ignacy Sapieha)
  Паступіў на мсціслаўскага ваяводу
1750 1754 Аляксандр Міхал Сапега
(Aleksander Michał Sapieha)
  Паступіў на полацкага ваяводу
1754 1765 Юзаф Адрыян Масальскі
(Józef Adrian Massalski)
  Памёр
1765 1785 Антоні Тызенгаўз
(Antoni Tyzenhauz)
  Памёр
1785 1795 Антоні Дзяконскі
(Antoni Dziekoński)
  Склаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай

Глядзі таксама

правіць

Літаратура

правіць