Ян Яўстах Тышкевіч
(1571—1631) ваявода мсціслаўскі і берасцейскі
Ян Яўстах Тышкевіч (1571, Берасце — 1631) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Ян Яўстах Тышкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Jan Ostafi Tyszkiewicz | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крыштаф Зяновіч | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Людвік Радзівіл | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрэй Сапега | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Галоўчынскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мацей Война | ||||||
Пераемнік | Крыштаф Нарушэвіч | ||||||
Нараджэнне |
1571 |
||||||
Смерць | не раней за 30 мая 1631 і не пазней за 4 жніўня 1631 | ||||||
Род | Тышкевічы | ||||||
Бацька | Юрый Тышкевіч | ||||||
Маці | Фядора з Валовічаў[d][1] | ||||||
Жонка |
Соф'я Вішнявецкай Кацярына Сямашка |
||||||
Дзеці | Антоні Ян Тышкевіч, Юрый Тышкевіч, Крыштаф Тышкевіч, Феліцыян Тышкевіч, Казімір Тышкевіч[d], Сюзанна з Тышкевічаў[d] і Кацярына з Тышкевічаў[d] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе[2] і уніяцтва[2] |
У 1601 стаў каралеўскім ротмістрам. Надворны падскарбі літоўскі ў 1607—1611, з 1611 мсціслаўскі, а з 1615 — берасцейскі ваявода.
З’яўляўся таксама старостам дудскім, лайскім, мазырскім і камянецкім.
Сям’я
правіцьПаходзіў з лагойскай лініі роду Тышкевічаў, сын берасцейскага ваяводы Юрыя Тышкевіча і яго другой жонкі Тэадоры Валовіч, дачкі новагародскага кашталяна Рыгора Валовіча. Меў братоў Тэадора Фрыдэрыка, Марціна, Пятра і Аляксандра
Быў двойчы жанаты. Першы раз ажаніўся да 1595 года з князёўнай Соф’яй Вішнявецкай (памерла пасля 1612), дачкой кіеўскага кашталяна Міхаіла Вішнявецкага. Меў з ёй дзяцей:
- Антонія Яна (каля 1609—1649), надворнага літоўскага маршалка;
- Юрыя (? — 1656), віленскага біскупа;
- Казіміра (? — 1649), падкаморага берасцейскага;
- Крыштафа (? — 1666), чарнігаўскага ваяводу;
- Феліцыяна (1609 — 1649), чашніка кіеўскага;
- Канстанцыю, жонку Яна Завішы;
- Сюзану, жонку спачатку віцебскага кашталяна Яўстаха Курча, а потым новагародскага кашталяна Самуэля Статкевіча;
- Альжбэту, жонку спачатку Яна Фарэнсбаха, а потым віцебскага кашталяна Мікалая Завішы.
Другі раз ажаніўся з Кацярынай Сямашка, але дзяцей з ёй не меў.
Зноскі
- ↑ Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мн.: 2014. — С. 72. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
- ↑ а б Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 61. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
Спасылкі
правіць- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай Архівавана 27 верасня 2013.