Крыштаф Тышкевіч
Крыштаф Тышкевіч (1616—1666) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай. Ваявода чарнігаўскі (з 1658); палкоўнік каралеўскі.
Крыштаф Тышкевіч | ||
![]() | ||
Крыштаф Тышкевіч | ||
![]() Герб «Ляліва» | ||
| ||
---|---|---|
1658 — 1666 | ||
Папярэднік | Марцін Каліноўскі | |
Пераемнік | Станіслаў Казімір Бянеўскі | |
Нараджэнне | 1616 | |
Смерць | 1666 | |
Род | Тышкевічы | |
Бацька | Ян Яўстах Тышкевіч | |
Маці | Соф'я з Вішнявецкіх | |
Жонка | Алена Вароніч | |
Дзеці | Юрый, Тэадор |
Трымаў Жытомірскае староства. Граф на Лагойску і Бярдычаве.
БіяграфіяПравіць
З лагойскай лініі шляхецкага роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Яна Яўстаха, ваяводы берасцейскага, і Соф'і з Вішнявецкіх. Меў братоў Антонія Яна, Юрыя, Казіміра і Феліцыяна.
Трымаў урады падсудка брацлаўскага і падчашага кіеўскага. Браў удзел у шэрагу ваенных кампаній.
У шлюбе з Аленай Вароніч меў сыноў Юрыя і Тэадора.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.