Ваяводы чарнігаўскія
Ваявода чарнігаўскі (лац.: Palatinus Czernihoviensis, польск.: Wojewoda Czernihowski) — рэгіянальны ўрад (пасада) у Кароне Польскай Рэчы Паспалітай. Кіраўнік Чарнігаўскага ваяводства і адзін з яго сенатараў — прадстаўнікоў ваяводства ў Сенаце Рэчы Паспалітай. Пасада існавала з 1635 да 1795 года. З 1667 года, пасля страты Рэччу Паспалітай ваяводства, пасада была тытулярнай. Рэзідэнцыя ваяводы размяшчалася ў Чарнігаве.
№ | Перыяд | Імя | Гады жыцця | Каментарыі |
---|---|---|---|---|
1 | 1635 — 1652 | Марцін Каліноўскі | 1602—1652 | |
2 | ? — ? | Стэфан Бянеўскі | 1598—1648 | |
3 | 1658 — 1660 | Крыштаф Тышкевіч | 1616—1666 | |
4 | 1660 — 1676 | Станіслаў Казімір Бянеўскі | 1611—1695 | |
5 | 1678 — 1680 | Ян Гнінскі | 1647—1703 | |
6 | 1680 — 1683 | Марыюш Станіслаў Яскульскі | 1624—1683 | |
7 | 1685 — 1695 | Ота Фрыдэрык Фелькерзамб | 1641—1705 | |
8 | 1695 — 1717 | Францішак Ян Залускі | 1660—1735 | |
9 | 1717 — 1723 | Мікалай Францішак Красноўскі | 1652—1723 | |
10 | 1724 — 1726 | Пётр Ян Патоцкі | 1679—1726 | |
11 | 1726 — 1732 | Юзаф Любамірскі | 1676—1732 | |
12 | 1732 — 1734 | Юзаф Рэмігіян Патуліцкі | 1650—1703 | |
13 | 1734 — 1737 | Якуб Фларыян Нажымскі | 1690—1759 | |
14 | 1737 — 1776 | Пётр Міхаіл Мянчынскі | 1695—1776 | |
15 | 1776 — 1783 | Францішак Антоні Ледухоўскі | 1728—1783 | |
16 | 1783 — 1795 | Людвік Вільга | ? — 1797 |