Феліцыян Тышкевіч (чашнік кіеўскі)

1609—1649

Феліцыян Тышкевіч (1609, Лагойск — 15 жніўня 1649, Зборыў) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік кіеўскі (1644—1649), староста жыжмарскі, трабскі і рэжыцкі, палкоўнік каралеўскі, рэгіментар войск Вялікага Княства Літоўскага. Пасол на Сойм Рэчы Паспалітай 1640 года.

Феліцыян Тышкевіч
староста жыжморскі[d]
староста рэжыцкі[d]
чашнік кіеўскі[d]
1644 — 1649
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]
Нараджэнне 1609
Смерць 15 жніўня 1649(1649-08-15)
Род Тышкевічы
Бацька Ян Яўстах Тышкевіч
Маці Соф’я з Вішнявецкіх[d]
Жонка Тэрэза Аляксандра з Сапегаў[d][1][2]
Званне рэгіментар

Біяграфія правіць

Прадстаўнік лагойскай лініі роду Тышкевічаў, сын ваяводы берасцейскага Яна Яўстаха Тышкевіча і яго першай жонкі Сафіі Вішнявецкай, дачкі чаркаскага старосты Міхала Вішнявецкага. Меў братоў маршалка надворнага літоўскага Антонія Яна, падкаморага берасцейскага Казіміра, біскупа віленскага Юрыя і ваяводы чарнігаўскага Крыштафа.

Нарадзіўся ў 1609 годзе ў Лагойску.

Загінуў у бітве з украінскім казакамі пад Зборавым у 1649 годзе[uk].

Сям’я правіць

У 1644 ажаніўся з Тэрэзай Сапегай, дачкой кашталяна віленскага Мікалая Сапегі.

Меў аднаго сына:

  • Мікалай Тышкевіч (1650 — ?)

Спасылкі правіць

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2019. — С. 76. — ISBN 978-83-65880-76-5
  2. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 93. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6