Рэгіментар — пасада ў Рэчы Паспалітай у 17-18 ст., часовы намеснік вялікага гетмана, які выконваў свае абавязкі ў час адсутнасці апошняга ў выпадку смерці, палону і г.д., камандаваў усім войскам Польшчы або ВКЛ — генеральны рэгіментар, або яго часткай, у баявых дзеяннях, або на зімовых кватэрах. Прызначаўся каралём або вялікім князем. У 16-18 ст. таксама пасада камандуючага ўзброеннымі сіламі шляхецкіх канфедэрацый.