Сяргей Аляксандравіч Рыбчонак

беларускі гісторык

Сяргей Аляксандравіч Рыбчонак (нар. 7 верасня 1966, Мінск) — беларускі архівіст, гісторык, даследчык пытанняў генеалогіі, геральдыкі, культуры Беларусі XVI—XIX стагоддзяў. Кандыдат гістарычных навук (2010), дацэнт (2017). Ганаровы архівіст Беларусі (2008)[1].

Сяргей Аляксандравіч Рыбчонак
Дата нараджэння 7 верасня 1966(1966-09-07) (58 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці архівіст, гісторык
Навуковая сфера генеалогія, геральдыка і культура Беларусі
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2010)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 7 верасня 1966 года ў Мінску. У 1990 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1990—2009 гадах працаваў навуковым супрацоўнікам у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Працаваў да 31 снежня 2020 года на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка: з красавіка 2013 года па студзень 2016 года — аддзела спецыяльных гістарычных навук і інфармацыйна-аналітычнай працы, са студзеня 2016 года — у складзе аддзела генеалогіі, геральдыкі і нумізматыкі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

28 кастрычніка 2010 года абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Крыніцы масавага паходжання па генеалогіі Беларусі сярэдзіны XVII — пачатку XX ст. (па матэрыялах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі)» (навуковы кіраўнік Э. М. Савіцкі).

Пасля таго як кіраўніцтва Інстытута гісторыі НАН Беларусі вырашыла не працягваць працоўныя кантракты з гісторыкамі Міколам Волкавым, Алесем Жлуткам, Кацярынай Крывічанінай, Таццянай Папоўскай, Андрэем Радаманам, Аляксеем Шаландам і Уладзімірам Шыпілам, якія адкрыта выступілі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, пераследу палітычных апанентаў, збіцця і катаванняў пратэстоўцаў, Сяргей Рыбчонак разам з іншымі калегамі вырашыў не працягваць свой кантракт з Інстытутам, які скончыўся 31 снежня 2020 года[2].

Навуковая дзейнасць

правіць

Распрацоўвае шырокае кола пытанняў генеалогіі, гісторыі, крыніцазнаўства Беларусі перыяду Сярэдніх вякоў і Новага Часу.

Аўтар больш за 80 навуковых артыкулаў, апублікаваных у айчынных і замежных выданнях.

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны Ганаровай граматы Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь (1998), нагрудным знакам «Ганаровы архівіст Беларусі» (2008)[1].

Публікацыі

правіць
Калектыўныя манаграфіі
  • Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / склад. А. М. Янушкевіч; навук. рэд. А. І. Шаланда. — Мінск: Медысонт, 2014.
  • Аляхновіч Р., Рыбчонак С., Шаланда А. Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стст.: радавод, гербы, уладанні / Р. Аляхновіч, С. Рыбчонак, А. Шаланда; склад. А. Шаланда; навук. рэд. М. Гальпяровіч. — Мір: Музей "Замкавы комплекс «Мір», 2015. (Серыя «Genus Albaruthenicum»).
  • Галубовіч В., Рыбчонак С., Шаланда А. Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / В. Галубовіч, С. Рыбчонак, А. Шаланда. — Мір: Музей "Замкавы комплекс «Мір», 2016. (Серыя «Genus Albaruthenicum»).
Артыкулы
  • Рыбчонак С. Рэестр Радзівілаўскай скарбніцы пачатку XVIII ст. // Silva rerum nova: штудыі ў гонар 70-годдзя Георгія Я. Галенчанкі / Укл. А. Дзярновіч, А. Семянчук; Рэд. калегія: А. Дзярновіч (адк. сакр.). — Вільня, Мінск: AIDAI-ATHENAEUM, 2009. — С.214-228.
  • Рыбчонак С. Радавод Адама Міцкевіча: новыя факты і старыя загадкі // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego nowej serii / Red. S. Górzyński / T. XI (XXII). — Warszawa: DIG, 2012. — S.61-74.
  • Рыбчонак С. Граф Канстанцін Ажароўскі (1823—1893), знаўца генеалогіі ВКЛ у святле архіўных фактаў // Беларусь, Расія, Украіна: дыялог народаў і культур / Скл.: Д. Караў, В. Масненка (Серыя «Гістарыяграфічныя даследаванні»). — Гродна: ЮрСаПрынт, 2013. — С.78-87.
  • Рыбчонак С. Крыніцы па генеалогіі шляхты Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай: праблемы класіфікацыі і інтэрпрэтацыі // Гістарычна-археалагічны зборнік. Вып.30. — Мінск: Бел. навука, 2015. — С.238-245.
  • Рыбчонак С. Апісанне прыёму ўраднікаў Галоўнага Трыбунала ВКЛ і іншых гасцей князем Каралем Станіславам Радзівілам Пане Каханку ў Мірскім замку 23 снежня 1761 г. // Беларускі гістарычны часопіс. 2016, верасень, № 9 (206). — С.51-54.
  • Рыбчонак С. Князі Радзівілы і Стваловіцкі касцёл // Acta anniversaria: зборнік навук. прац / уклад. А. Блінец, У. Караленак, З. Яцкевіч; рэдкал.: Ю. Бохан (гал. рэд.) [і інш.]; Мін-ва культуры Рэсп. Беларусь, Нац. гіст.-культурны музей-запаведнік «Нясвіж». Том 3. — Нясвіж: НГКМЗ «Нясвіж», 2017. — С.177-187.
  • Рыбчонак С. Генеалагічныя даследаванні ў архівах: асноўныя парады // Беларускі гістарычны часопіс. 2017, ліпень, № 7 (216). — С.22-31.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць