Яўстах Курч
Яўстах Курч (? — 1647) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Падкаморы парнаўскі (1599—1602) і гарадзенскі (з 1617), кашталян віцебскі (з 1639).
Яўстах Курч | ||
![]() | ||
Яўстах Курч. Невядомы мастак, XVII ст. | ||
![]() Герб «Радван» | ||
| ||
---|---|---|
1639 — 1647 | ||
Папярэднік | Мікалай Завіша | |
Пераемнік | Юзаф Кляноўскі | |
Смерць | 1647 | |
Род | Курчы | |
Бацька | Марцін Курч | |
Жонка | 1) Раіна Валовіч 2) Ганна Мірская 3) Сюзанна Тышкевіч |
Валодаў маёнткамі Сянно, Уснач, Бераставіца. Трымаў Упіцкае староства (з 1618).
БіяграфіяПравіць
З шляхецкага роду Курчоў, сын Марціна.
У 1609 збудаваў мураваны касцёл у Сянно. У 1635 заснаваў кляштар францысканцаў у Горадні. Ахвяраваў манахам вялікі абсталяваны мураваны дом, размешчаны ў месце па вуліцы Маставой[1].
За фундатарскую дзейнасць у гарадзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай змясцілі партрэты Яўстаха Курча і ягонай жонкі.
Зноскі
- ↑ Антон Шыдлоўскі. Касцёл анельскай Божай маці (францішканскі) // «Слова Жыцця» № 19 (312), 31 кастрычніка 2010.
КрыніцыПравіць
- Пазднякоў В. Курчы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 171. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.