Марцін Курч
Марцін Данілавіч Курч (? — пасля 26 лютага 1602) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Марцін Курч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Тэадор Дажбог Карнкоўскі[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Пераемнік | Андрэй Жылінскі[d] | ||||||
|
|||||||
Смерць | 1602 | ||||||
Род | Курчы | ||||||
Бацька | Даніла Сямёнавіч Курч | ||||||
Жонка | Апалонія Корсак, Соф’я Сапега | ||||||
Дзеці | Яўстах, Леў, Марына, Багдана, Ганна, Раіна, Міхал, Ян, Станіслаў, Тарэза, Марына | ||||||
Бітвы |
Войскі віцебскі з 1578, маршалак гаспадарскі ў 1585—1589, ваявода дорпацкі з 1600 года.
З 1560 года як ротмістр удзельнічаў у Інфлянцкай вайне 1558—1582. У 1567 годзе наглядаў за будаўніцтвам замка ва ўрочышчы Сарыца ў Віцебскім ваяводстве. Пад камандаваннем Рамана Сангушкі ўдзельнічаў у пераможнай бітве пад Чашнікамі 21 чэрвеня 1567 і ва ўзяцці Улы ў 1569 годзе. У 1580—1582 гадах ваяваў пад Вялікімі Лукамі і Псковам.
За ваенныя заслугі атрымаў урады старосты адзельскага (1576) і фелінскага (1586).
Валодаў маёнткамі ў Гарадзенскім (Уснар), Лідскім, Новагародскім, Ваўкавыскім паветах.
Сям’я
правіцьСын каралеўскага двараніна Данілы Сямёнавіча Курча.
Жанаты двойчы: першы раз з Апалоніяй Корсак, дачкой полацкага гараднічага Васіля Міхайлавіча Корсака, а другі раз з Соф’яй Сапегай, дачкой Івана Іванавіча Сапегі і сястрой канцлера Льва Сапегі.
Пакінуў дзяцей Яўстаха, Льва, Марыну, Багдану, Ганну, Раіну, Міхала, Яна, Станіслава, Тарэзу і Марыну.
Зноскі
Літаратура
правіць- Пазднякоў В. Курчы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 171. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.